Жанна Уладзіміраўна Стаціўка
| Жанна Уладзіміраўна Стаціўка | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1 красавіка 1968 (57 гадоў) |
||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
Жанна Уладзіміраўна Стаціўка (нар. 1 красавіка 1968, в. Макарава, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі педагог, палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна, настаўнік пачатковых класаў; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне персаналам».
Працавала кантралёрам-касірам харчовых тавараў у Брэсцкім гархарчгандлі; старшынёй прафсаюзнага камітэта навучэнцаў, выхавальнікам, выкладчыкам, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ў Брэсцкім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы сферы абслугоўвання; дырэктарам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Брэста; намеснікам старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама — начальнікам упраўлення занятасці насельніцтва.
З’яўлялася дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў.
Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі «Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці».
З 2016 года - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Удастоена звання «Чалавек года — 2012».
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Замужам, мае сына.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 1 красавіка
- Нарадзіліся ў 1968 годзе
- Нарадзіліся ў Камянецкім раёне
- Члены Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Дэпутаты Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў