Жаночая зборная Нямеччыны па футболе
| Нямеччына | |
| Фэдэрацыя | Футбольны зьвяз Нямеччыны |
|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА |
| Трэнэр | |
| Чэмпіянат сьвету | |
| Удзел | 9 |
| Дасягненьні | Чэмпіёны (2003, 2007) |
| Чэмпіянат Эўропы | |
| Удзел | 12 |
| Дасягненьні | Чэмпіёны (1989, 1991, 1995, 1997, 2001, 2005, 2009, 2013) |
Жано́чая збо́рная Няме́ччыны па футбо́ле — прадстаўляе Нямеччыну ў міжнародных матчах па футболе. Зборная ўважаецца адной з самых пасьпяховых у жаночым футболе. Яны двойчы рабілася чэмпіёнамі сьвету, выйграўшы турніры 2003 і 2007 гадоў. Таксама Нямеччына была Алімпійскім чэмпіёнам 2016 году. Біргіт Прынц утрымлівае рэкорд паводле колькасьці матчаў і ёсьць найлепшай бамбардзіркай каманды за ўсю гісторыю. Яна таксама ўсталявала міжнародныя рэкорды, у тым ліку футбалістка тройчы трымала ўзнагароду ФІФА як гульчыха году.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1955 годзе Футбольны зьвяз Нямеччыны забараніў сваім клюбам трымаць жаночыя каманды, бо футбол на думку тагачасных кіраўнікоў быў шкодны для жаночага цела і душы, а таксама жаночы футбол парушаў прыстойнасьць[1]. Не зважаючы на гэтую забарону, у 1950-х і 1960-х гадах было згуляна больш за 150 неафіцыйных міжнародных матчаў. 30 кастрычніка 1970 году забарона на жаночы футбол была скасаваная[2]. У 1982 годзе была створаная жаночая нацыянальная зборная, фармаваць якую ўзяўся Гера Бізанц, які працаваў інструктар Кёльнскага спартовага каледжа[3]. Першы міжнародны матч каманды быў згуляны 10 лістапада 1982 году ў Кобленцы. Паводле традыцыі мужчынскай зборнай, першым супернікам ФРН была абраная зборная Швайцарыі. Дорыс Крэзыман загнала першы гол за зборную на 25-й хвіліне, а сама сустрэча скончылася перамогай немак зь лікам 5:1.
Спачатку галоўнай мэтай Бізанца было скарачэньне адставаньня ад зборных скандынаўскіх краін і Італіі, якія на той час былі наймацнейшымі камандамі Эўропы. Ён рабіў акцэнт на падрыхтоўцы базавых навыкаў і неабходнасьці эфэктыўнай моладзевай праграмы[4]. Непераможнай нямецкая каманда ўпершыню кваліфікавалася на чэмпіянат Эўропы 1989 году. Сам турнір ладзіўся ў Заходняй Нямеччыне. Паўфінал супраць Італіі стаў першым міжнародным жаночым футбольным матчам, які трансьляваўся ў жывым этэры на нямецкім тэлебачаньні[5]. Гульня скончылася ў сэрыі пэнальці, у якой брамніца Марыён Ісбэрт адбіла тры пэнальці і сама правяла пераможны гол. 2 ліпеня ў Аснабруку зборная згуляла ў фінале супраць зборнай Нарвэгіі. Перад 22 тысячамі гледачамі яны перамаглі фаварытак з Нарвэгіі зь лікам 4:1 дзякуючы галам Урсулі Лён, Гайдзі Мор і Ангелікі Фэрман. Гэтая перамога стала першым міжнародным тытулам каманды[6]. Хутка пасьля гэтага адбылося аб’яднаньне Ўсходняй і Заходняй Нямеччыны. Аб’яднаная каманда пасьпяхова абараніла свой тытул на чэмпіянаце Эўропы 1991 году, зноў перамогшы нарвэжак у фінальнай сустрэчы.
У лістападзе 1991 году немкі запачаткавалі выступы на першым жаночым чэмпіянаце сьвету ў Кітаі. Групавы этап дружына прайшла без паразаў, а ў паўфінале саступіла зборнай ЗША. Нямецкая каманда ня здолела абараніць свой тытул на чэмпіянаце Эўропы 1993 году, зазнаўшы паразу ў паўфінальным матчы ад зборнай Італіі[7]. Біргіт Прынц упершыню пацэліла мяч у браму суперніц на буйным турніры ў 1995 годзе. У тым жа годзе Нямеччына здабыла свой трэці чэмпіянат Эўропы. 18 чэрвеня 1995 году ў Стакгольме нямецкая каманда згуляла ў фінале чэмпіянату сьвету, сутыкнуўшыся з зборнай Нарвэгіі. Скончылася гульня перамогай скандынавак. Пасьля летніх Алімпійскіх гульняў 1996 году Бізанц сышоў з сваёй пасады галоўнага трэнэра. У наступным годзе зборная ў чацьверты раз стала чэмпіёнам Эўропы. Гэты посьпех быў паўтораны на хатнім чэмпіянаце Эўропы 2001 году. 7 ліпеня 2001 году ва Ульме зборная сустракалася з зборнай Швэцыі ў фінале, які праходзіў пад моцным дажджом. Толькі ў дадатковы час залаты гол Кляўдыі Мюлер забясьпечыў дружыне тытул. Ужо праз два гады матч паміж Нямеччынай і Швэцыяй завяршаў чэмпіянат сьвету, дзе немкі ў першы раз у гісторыі сталі чэмпіёнкамі сьвету[8]. Біргіт Прынц была ўганараваная званьнем найлепшай гульчыхі і найлепшай бамбардзіркай турніру.

19 чэрвеня 2005 году нямецкая каманда сустрэлася з зборнай Нарвэгіі ў трэці раз у фінале чэмпіянату Эўропы. Нямеччына перамагла зь лікам 3:1 дзякуючы галам Інкі Грынгс, Рэнатэ Лінгар і Біргіт Прынц і дадала на свой рахунак шосты тытул чэмпіёнак Эўропы[9]. Чэмпіёнская хада працягнулася на чэмпіянаце сьвету 2007 году. Зборная кваліфікавалася на чэмпіянат Эўропы 2009 году ў Фінляндыі, перамогшы ўва ўсіх васьмі гульнях і правёўшы 34 галы. На групавым этапе яны абгулялі зборныя Нарвэгіі, Францыі і Ісьляндыі і трапілі ў чвэрцьфінал, дзе здабыла перамогу ў зборнай Італіі зь лікам 2:1. Пасьля таго, як у паўфінале яны саступалі нарвэжкам да перапынку, але нямецкая каманда адгулялася і атрымала перамогу зь лікам 3:1. 10 верасьня 2009 году футбалісткі зь Нямеччыны перамаглі зборную Ангельшчыны зь лікам 6:2 і заваявалі свой сёмы эўрапейскі трафэй. У наступныя гады вынікі пагоршыліся, але зборная стала чэмпіёнам Эўропы 2013 году. На чэмпіянаце Эўропы 2022 году Нямеччына дакрочыла да фіналу, дзе саступіла зь лікам 1:2 пасьля дадатковага часу гаспадарам турніру зборнай Ангельшчыны. Для германскай каманды гэта быў дзявяты выхад у фінал Эўра і першы, у якім яны зазналі паразу[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Theweleit, Daniel. «Mannschaftsporträt Deutschland». Bundeszentrale für politische Bildung.
- ^ Hoffmann, Eduard and Nendza, Jürgen. «Geschichte des Frauenfußballs». Bundeszentrale für politische Bildung.
- ^ Kittmann, Matthias. «Aus einer Peinlichkeit wurden Weltmeisterinnen». Die Welt.
- ^ Deutscher Fußball-Bund. «Broschüre 25 Jahre Frauen-Fußball, Teil 1». DFB.
- ^ Deutscher Fußball-Bund. Broschüre 25 Jahre Frauen-Fußball, Teil 2». DFB.
- ^ Saffer, Paul. «Germany arrive in style». UEFA.
- ^ Saffer, Paul. «Azzurre left feeling blue». UEFA.
- ^ «FIFA Women’s World Cup USA 2003». FIFA.
- ^ Ashby, Kevin. «Official approval for EURO success». UEFA.
- ^ Bantock, Jack (31.07.2022). «England wins its first ever major women’s championship in 2–1 Euro 2022 win over Germany». CNN.