Жаўтагорлая мыш
| Жаўтагорлая мыш | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
| Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Падкляса | Зьвяры (Theria) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Атрад | Грызуны (Rodentia) |
| Сямейства | Мышы (Muridae) |
| Род | Apodemus |
| Від | Жаўтагорлая мыш |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Apodemus flavicollis (Melchior, 1834) | |
| Арэал | |
| Арэал | |
Жаўтагорлая мыш (Apodemus flavicollis) — від сысуноў сямейства мышы Muridae.
Вонкавы выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжыня цела 88–130 мм, даўжыня хваста 90–135 мм, даўжыня вушэй 15–20 мм, маса 16–56 г. Вушы адносна вялікія, вочы вялікія. Верх цёпла-рыжы або жоўта-карычневы; верх задніх лап белы. Ніз амаль чыста белы; адрозненьне ад афарбоўкі верхняга боку вельмі выразнае.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сустракаецца ў Эўропі і Азіі ад Гіспаніі і Вялікабрытаніі да Ірану; на вышынях ад 0 да 1850 м.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сустракаецца ў розных лясных месцах пражываньня. Таксама сустракаецца ў адкрытых хмызьняках і другасных месцах пражываньня. Яны вядуць начны лад жыцьця і вельмі добра лазяць, часам у кроны дрэў. Гнёзды звычайна размяшчаюцца ў норах паміж каранямі дрэў або пад валунамі, радзей у кучах драўніны або ў вавёрчыных гнёздах і гнездавых скрынях вышынёй да 8 м. Звычайна яны адбіраюць норы ў кратоў або палёвак, але рэдка капаюць іх самастойна. Жаўтагорлая мыш — ўсяедная. Рацыён складаецца з насеньня і пладоў, такіх як жалуды, букавыя і лясныя арэхі, пупышкаў, а таксама вусякоў, і іншых бесхрыбетных; часам ядуць дробных хрыбетных і птушыныя яйкі. Доля жывёльнага корму складае каля 10%. На зіму ствараюць харчовыя склады з жалудамі і арэхамі. Размнажэньне адбываецца ў любы час з лютага па кастрычнік.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |