Жэльцы
| Жэльцы | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 138,3[1] м | 
| Даўжыня | 1,86 км | 
| Шырыня | 0,72 км | 
| Плошча | 0,78 км² | 
| Аб’ём | 0,00156 км³ | 
| Даўжыня берагавой лініі | 5,02 км | 
| Найбольшая глыбіня | 2,8 м | 
| Сярэдняя глыбіня | 2 м | 
| Гідралогія | |
| Салёнасць | 0,122 ‰ | 
| Празрыстасць | 0,6 м | 
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 63,5 км² | 
| Упадаюць | Няклейка, ручай | 
| Выцякаюць | Жэльцанка | 
| Размяшчэнне | |
| Краіна |  Беларусь | 
| Рэгіён | Віцебская вобласць | 
|  | |
|  | |
|  | |
Жэ́льцы — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сосніца, за 38 км на паўночны ўсход ад Полацка, каля вёскі Жэльцы.
Плошча возера складае 0,78 км². Даўжыня 1,86 км, найбольшая шырыня 0,72 км. Даўжыня берагавой лініі 5,02 км. Найбольшая глыбіня 2,8 м, сярэдняя 2 м. Аб’ём вады 1,56 млн. м³. Плошча вадазбору 63,5 км².
Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй да 7 м (на поўдні 15—20 м), пад лесам, на паўночным захадзе разараныя. Берагі нізкія. Дно плоскае, выслана пераважна пяском і ілам, у цэнтры — сапрапелем.
Возера дыстрафіруючае, праточнае. Упадаюць рака Няклейка з возера Няклея і ручай з возера Сіценец, выцякае рака Жэльцанка. Зарастае каля 2/3 плошчы возера да глыбіні 1,7—2 м. Прыбярэжная расліннасць пашыраецца на адлегласці 20—250 м.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусцяра, акунь, лінь і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-23
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
 
	


