Заесьсе
Заесьсе | |
![]() | |
Краіна: | Беларусь |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2133 |
Паштовы індэкс: | 211162 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°38′34″ пн. ш. 28°54′52″ у. д. / 54.64278° пн. ш. 28.91444° у. д.Каардынаты: 54°38′34″ пн. ш. 28°54′52″ у. д. / 54.64278° пн. ш. 28.91444° у. д. |
Заесьсе на мапе Беларусі ![]() ![]() Заесьсе | |
![]() |
Зае́сьсе — вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Красналуцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XVIII стагодзьдзі вёска ўваходзіла ў склад маёнтку Халопенічы ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. З 1730-х гадоў знаходзілася ва ўладаньні роду Храптовічаў.
Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні. У вайну 1812 году вёска і маёнтак былі разрабаваныя і разбураныя францускімі войскамі. У канцы XIX стагодзьдзя вёска належала да Валасевіцкай воласьці. У 1909 годзе тут было 67 двароў і 469 жыхароў.
Савецкая ўлада ўсталяваная ў сярэдзіне лістапада 1917 году. З канца лютага да верасьня 1918 году тэрыторыя была акупаваная нямецкімі войскамі. З 1919 году ў складзе РСФСР, з 29 жніўня 1919 году да 10 жніўня 1920 году — у Гомельскай губэрні. Зь ліпеня 1919 па ліпень 1920 году акупаваная польскімі войскамі.
З 3 сакавіка 1924 году — у складзе БССР. З 17 ліпеня 1924 году ў Халопеніцкім раёне Барысаўскай акругі, з 20 жніўня 1924 году ў Красналуцкім сельсавеце. З 9 ліпеня 1927 году ў Менскай акрузе (да 26 ліпеня 1930 году). З 8 ліпеня 1931 году ў Лепельскім, з 12 лютага 1935 году зноў у Халопеніцкім раёне. З 26 чэрвеня 1935 году ў Лепельскай акрузе. З 29 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці. У 1940 годзе налічвалася 88 двароў і 383 жыхары.
У Вялікую Айчынную вайну, зь ліпеня 1941 году да канца чэрвеня 1944 году, вёска была акупаваная нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі, якія зьнішчылі 5 двароў і загубілі 17 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі і прапалі бяз вестак 32 вяскоўцы. На прымусовую працу ў Нямеччыну былі вывезеныя 9 жыхароў.
З 20 студзеня 1960 году ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласьці, з 6 студзеня 1965 году ў Чашніцкім раёне. У 1996 годзе ў вёсцы было 66 гаспадарак і 127 жыхароў, знаходзілася ў саўгасе «Красналуцкі» (цэнтар — в. Красналукі). З 2003 году ў складзе СВК «Красналуцкае». Паводле перапісу 2009 году, у вёсцы пражывала 53 чалавекі. У 2020 годзе ў складзе КУСП «Красналуцкае».
-
вёска Заесьсе. Заезд з боку Гараўкі
-
вёска Заесьсе. хата Ліштва
-
вёска Заесьсе. вуліца Заесская
-
вёска Заесьсе. старая хата
Вядомыя асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ігар Мікалаевіч Асінскі (нар. 1949) — беларускі журналіст.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: энцыкляпэдыя. Т. 10. Віцебская вобласьць. Кн. 5 / рэдкал.: У.У. Ванін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 2021. — 760 с.: іл. ISBN 978-985-11-1278-0.
Спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Заесьсе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў