Заканадаўчая Асамблея Коста-Рыкі
Выгляд
| Заканадаўчая Асамблея ісп.: Asamblea Legislativa | |||||
|
| |||||
| Парламенцкая сістэма | Аднапалатны | ||||
|---|---|---|---|---|---|
|
Заканадаўчая асамблея | |||||
| Прэзідэнт | Луіс Фернанда Мендоса Хіменес | ||||
| --- з партыі | Партыя нацыянальнага вызвалення | ||||
| --- выбраны | 1 мая 2013 | ||||
| Дэпутатаў | 57 дэпутатаў | ||||
| Дата заснавання | 1949 | ||||
| Апошнія выбары | 2014 | ||||
| Дзяржава | |||||
| Зала пасяджэнняў | |||||
| Вэб-сайт | Афіцыйны сайт Заканадаўчых сходаў Коста-Рыкі | ||||
Заканадаўчая Асамблея Коста-Рыкі (ісп.: Asamblea Legislativa de Costa Rica) — аднапалатны парламент, заканадаўчы орган ўрада Коста-Рыкі. Будынак Заканадаўчай Асамблеі размешчаны ў сталіцы краіны Сан-Хасэ ў раёне Эль-Кармэн.
Парламент Коста-Рыкі складаецца з 57 дэпутатаў, якія выбіраюцца ў ходзе прамых усеагульных выбараў на аснове прапарцыянальнага прадстаўніцтва. Дэпутаты абіраюцца на тэрмін 4 гады. Па папраўцы да Канстытуцыі 1949 года дэпутаты не могуць працаваць два тэрміны запар, але маюць права вылучаць сваю кандыдатуру пасля перапынку на наступных выбарах.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 17 сакавіка 2011. (ісп.)