Перайсьці да зьместу

Зальцбурскі ўнівэрсытэт імя Моцарта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зальцбурскі ўнівэрсытэт імя Моцарта
па-нямецку: Universität Mozarteum Salzburg
па-нямецку: Mozarteum
Выява лягатыпу
Лягатып
Заснаваны 1841[1]
Месцазнаходжаньне
Краіна
Знаходзіцца ў складзе Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][2], ASEA-UNINET[d][3] і Кансорцыюм аўстрыйскіх акадэмічных бібліяітэк[d][4]
Вэб-сайт uni-mozarteum.at (ням.)​ (анг.)

Зальцбурскі ўнівэрсытэт імя Моцарта (па-нямецку: Universität Mozarteum Salzburg) — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая мае стан унівэрсытэту ў месьце Зальцбургу, заснаваны ў 1841 годзе.

22 красавіка 1841 году ў Зальцбургу быў заснаваны Галоўны музычны клюб і «Мацартыя» як музычная школа і архіў для захаваньня лістоў Моцарта. У 1880 годзе пасьля больш раньніх простых школьных формаў была заснавана Грамадзкая музычная школа «Мацартыя», папярэдніца сучаснага унівэрсытэту. У 1914 годзе музычная школа была прызнана кансэрваторыяй з правам на дзяржаўнае фінансаваньне. У 1939 годзе гэтая кансэрваторыя была перайменаваная ў Царскі ўнівэрсытэт «Мацартыя». Пасьля 1945 году яна называлася Вышэйшай музычнай школай. У 1953 годзе ВНУ стала Акадэміяй музыкі і выканальніцкага мастацтва «Мацартыя» у Зальцбургу. У 1970 годзе акадэмія у сваю чаргу была перайменаваная ў Вышэйшую школу музыкі і выканальніцкага мастацтва «Мацартыя» у Зальцбургу. З 1998 году вучэльня мае сучасную назву.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зальцбурскі ўнівэрсытэт імя Моцартасховішча мультымэдыйных матэрыялаў