Зараманне
| Пасёлак | |
| Зараманне | |
|---|---|
| руск.: Зараманье | |
| 52°45′21″ пн. ш. 32°26′42″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Суб’ект федэрацыі | Бранская вобласць |
| Муніцыпальны раён | Клінцоўскі раён |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 243106 |
| Код АКАТП | 15230864002 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Зараманне[2] (руск.: Зараманье) — пасёлак у Клінцоўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Сматравабудскага сельскага паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узгадваецца з другой паловы XVIII ст.
Да Лютаўскай рэвалюцыі пасёлак ў складзе Старадубскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 пасёлак абвяшчаўся часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года пасёлак уключаны ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай пасёлак абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала пасёлак разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.
З 1929 у складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 у Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзены ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 увайшоў у склад Бранскай вобласці.