Перайсці да зместу

Зарына Уладзіміраўна Раўко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зарына Уладзіміраўна Раўко
Фатаграфія
Дата нараджэння 6 верасня 1956(1956-09-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 1997(1997-02-25) (40 гадоў)
Род дзейнасці мастак-дэкаратар
Жанр мастацкая кераміка[d]
Вучоба
Уплыў Міхаіл Веніямінавіч Бяляеў і Тарас Мікалаевіч Паражняк
Член у

Зарына Уладзіміраўна Раўко́ (у дзявоцтве Баўтрук; 6 верасня 1956(1956-09-06), Мінск25 лютага 1997(1997-02-25)) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Нарадзілася 6 верасня 1956 года ў Мінску. Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1979 годзе[1][2]. Вучылася ў М. Бяляева. Т. Паражняка[2]. Удзельніца мастацкіх выставак з 1975 года[2].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года[1].

«Дракон»

Працавала ў галіне мастацкай керамікі. Сярод твораў: дэкаратыўная пластыка для Палаца культуры ў г. Барысаў (1981), афармленне вестыбюля загса Цэнтральнага раёна Мінска у Траецкім прадмесці (19851987), Дома творчасці Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі ў в. Астрашыцкі Гарадок (19861988), рэстарана «Заслаўе» (1995; абодва ў Мінскім раёне); дэкаратыўны набор (1977); кампазіцыі «Змярканне» (1985), «Зімовы дзень» (1986)[1], «Сеткі»[2], «Блакітны дзень» (1987)[1], «Пад сонцам на пясчаным беразе»[2], «Паводка» (1990), «Зебры» (1993), «Дом» (1995); серыя дэкаратыўных чайнікаў (1994), вазы «Пейзаж» (1988)[1], «Подых», «Кругаабарот», «Лета»[2], «Адвечнае» (1993), «Падарожжа ў Кітай» (1995)[1]. Творы вылучаюцца пластычнасцю, актыўным узаемадзеяннем колеру з аб’ёмам, кампазіцыйнай завершанасцю, багатым выкарыстаннем тэхнічных прыёмаў[1].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску[2].

  1. а б в г д е ё Л. Ф. Салавей. Раўко Зарына Уладзіміраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  2. а б в г д е ё Баўтрук (Раўко) Зарына Уладзіміраўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.