Заходне-Каларадскі ўніверсітэт
| Заходне-Каларадскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: Western Colorado University | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Western Colorado University |
| Заснаваны | 1901 |
| Студэнты | 3 203[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Ганісан, Каларада, ЗША |
| Сайт | western.edu |
Заходне-Каларадскі ўніверсітэт (англ.: Western Colorado University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Ганісан у штаце Каларада, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў заснаваны ў 1901 годзе і адкрыты для заняткаў у 1911 годзе як Каларадская дзяржаўная настаўніцкая школа. У 1923 годзе назва вучэльні была зменена на Заходне-Каларадскі дзяржаўны каледж. У 2012 годзе ўстанова зноў была перайменавана ў Заходне-Каларадскі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў 2018 годзе — у Заходне-Каларадскі ўніверсітэт.
Універсітэт прапануе больш за 100 напрамкаў бакалаўрыяту і сем магістарскіх праграм, пяць з якіх даступныя ў якасці паскораных праграм. Папулярныя спецыяльнасці ўключаюць бізнес-адміністраванне, біялогію, фізічнае выхаванне і спорт, экалогію і ўстойлівае развіццё, рэкрэацыю і псіхалогію.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 1 ліпеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Заходне-Каларадскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы