Перайсьці да зьместу

Зваротны працэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Зваро́тны працэ́с — працэс, які можна правесьці ў адваротным напрамку з поўным аднаўленьнем пачатковага стану як самой сыстэмы[1], так і навакольнага асяродзьдзя.

Зваротнасьць можна разумець у вузкім і шырокім сэнсе. У шырокім сэнсе зваротнасьць азначае магчымасьць вяртаньня сыстэмы ў зыходны стан. Зваротнасьць у вузкім сэнсе патрабуе ня проста вяртаньня першапачатковага стану, але і праходжаньня (у адваротным напрамку) праз усе прамежкавыя станы[2].

Умовай зваротнасьці тэрмадынамічнага працэсу зьяўляецца яго раўнаважнасьць.

Усе зваротныя працэсы зьяўляюцца ізаэнтрапійнымі.

Паняцьце зваротнага працэсу зьяўляецца ідэалізацыяй. Усе рэальныя працэсы зьяўляюцца незваротнымі[1].

Калі разглядаць цыклічны працэс, пры якім сыстэма атрымлівае () ці аддае () малыя колькасьці цеплыні пры абсалютнай тэмпэратуры , можна сфармуляваць другі закон тэрмадынамікі у выглядзе няроўнасьці Клаўзіўса , дзе інтэграл бярэцца па замкнёным цыкле. Знак роўнасьці адносіцца да зваротных (квазістатычных) працэсаў[3].

  1. ^ а б Зубарев Д. Н. Обратимый процесс // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  2. ^ Аксенович Л. А. Обратимые и необратимые процессы. Необратимость тепловых процессовю. Второй закон термодинамики // Физика / Под ред. Н. Н. Ракиной. — Издание 4-е исправл. — Мн.: Дизайн ПРО, 2001. — С. 161—162. — ISBN 985-452-049-8
  3. ^ Башкиров А. Г. (3 кастрычніка 2023) Второе начало термодинамики (рас.) Большая российская энциклопедия: научно-образовательный портал