Зводніца (карціна Вермера)
| ||
Ян Вермер | ||
Зводніца. 1656 | ||
нідэрл.: De koppelaarster | ||
Матэрыял | холст | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Памеры | 143 × 130 см | |
Галерэя старых майстроў, Дрэздэн | ||
(інв. Gal.-Nr. 1335[1]) | ||
![]() |
Зводніца (нідэрл.: De koppelaarster) — карціна галандскага мастака Яна Вермера, напісаная ім у 1656 годзе ва ўзросце 24 гадоў[2][3][4]. Першая праца мастака ў жанравым жывапісе, якая адлюстроўвае сцэну са штодзённага жыцця, магчыма, у публічным доме[5], і адрозная ад іншых ранніх прац на біблейскія і міфалагічныя тэмы. Адна з трох карцін, падпісаная і датаваная Вермерам (акрамя «Астранома » і «Географа»).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Назва карціны, верагодна, адносіцца да жанчыны з хітрай усмешкай, якая апранута ў чорнае адзенне манашкі[6]. Чалавек злева ад яе, у чорным берэце, дублеце з прарэзамі, са шклянкай піва ў адной руцэ і цыстрай у другой, быў ідэнтыфікаваны як сам аўтар карціны[7]. Яго знешні выгляд мае прыкметнае падабенства з персанажам іншай працы Вермера — «Алегорыя жывапісу ». Салдат у чырвоным камзоле, які трымае маладую жанчыну за грудзі, кідае манету ў яе працягнутую далонь.
Аб’ёмны збан — узор вестэрвальдскай керамікі — стаіць на перакінутым праз балюстраду кіліме з каларытным арнаментам. Гэты ўсходні дыван, магчыма, прывезены з Ушака[8], займае добрую траціну карціны. Накінуты на яго чорны плашч з пяццю гузікамі быў дададзены Вермеерам на апошнім этапе працы над карцінай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Верагодна, на Вермера паўплывалі карціны Герарда Тэрборха падобнай тэматыкі і «Зводніца» Дзірка ван Бабюрэна (каля 1622), якая належала Марыі Цінс, цешчы Вермера[9].
Сляды карціны прасочваюцца да 1696 года, калі яна была прададзена на аўкцыёне ў Амстэрдаме пад назвай «Пакой з вясёлай кампаніяй». Да 1741 года знаходзілася ў Вальдштэйнаўскай калекцыі Дукса (цяпер Духцаў ), пасля чаго яе набыў Аўгуст III, курфюрст Саксонскі. У 1980 годзе была выстаўлена ў Старым музеі Берліна (ГДР)[10]. Сёння захоўваецца ў Дрэздэнскай галерэі.
Матэрыялы
[правіць | правіць зыходнік]Тэхнічнае даследаванне гэтай карціны было праведзена ў 1968 годзе Германам Кунам[11]. Аналіз пігментаў паказаў, што Вермер выкарыстоўваў свае звычайныя пігменты, такія як ультрамарын у сінім вінным збане і свінцова-алавяны жоўты ў куртцы жанчыны. Ён таксама выкарыстаў смальту ў зялёных частках абруса і на менш звыклым для яго зялёным фоне[12].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Многія крытыкі адзначалі нетыповы для прац Вермера недахоп асвятлення. Пітэр Свіленс пісаў у 1950 годзе, што калі гэтая карціна наогул належыць пэндзлю Вермера, то яна дэманструе спробу мастака «намацаць» прыдатную форму выказвання. Эдвард Траўтшольд, аднак, дзесяццю гадамі раней напісаў, што ў «Зводніцы» ўпершыню і ў поўнай форме выявіўся тэмперамент 24-гадовага Вермера[10].
У сваёй досыць смелай кнізе «Сямейныя таямніцы Вермера» мастацтвазнаўца Бенджамін Бінстак выказаў здагадку, што карціна з’яўляецца псіхалагічным партрэтам сямейства мастака[13], на якой ён адлюстраваў сябе музыкантам ва ўслужэнні гаспадыні публічнага дома, сваю жонку Катарыну — блудніцай[14], а брата Вілема — пажадлівым салдатам[15]. На думку Бінстака, якога-небудзь павучальнага зместу гэтая «змрочная і цёмная» карціна не нясе[16].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б http://skd-online-collection.skd.museum/de/contents/showArtist?id=415421
- ↑ Schütz 2017, p. 219.
- ↑ Johannes Vermeer — The Procuress, 1656 gedateerd (англ.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў . Праверана 30 ліпеня 2021.
- ↑ Bei der Kupplerin (ням.). Сайт Галерэі старых майстроў. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2021. Праверана 31 ліпеня 2021.
- ↑ Mieke Bal , Bryan Gonzales. The Practice of Cultural Analysis: Exposing Interdisciplinary Interpretation, Stanford University Press, 1999, p. 50.
- ↑ Binstock 2009, p. 224.
- ↑ «The Procuress: Evidence for a Vermeer Self-Portrait» Архівавана 3 мая 2021. Retrieved September 13, 2010
- ↑ Onno Ydema (1991) Carpets and their Datings in Netherlandish Paintings, 1540—1700, p. 43, 44, 145. ISBN 90-6011-710-7
- ↑ John Michael Montias, Vermeer and His Milieu: A Web of Social History, Princeton University Press, 1991, p.146.
- ↑ а б Liedtke, Walter; Michiel C. Plomp and Axel Ruger (2001) Vermeer and the Delft School. New Haven and L.: Yale University Press. pp. 372, 374. ISBN 0-87099-973-7.
- ↑ Kühn 1968, pp. 154–175.
- ↑ Vermeer, The Procuress - Pigment Analysis at ColourLex (англ.) . ColourLex. Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2024. Праверана 6 красавіка 2024.
- ↑ Binstock 2009, p. 81.
- ↑ Binstock 2009, p. 231.
- ↑ Binstock 2009, p. 81-82.
- ↑ Binstock 2009, p. 123, 85.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- B. Binstock. Vermeer’s Family Secrets. Genius, Discovery, and the Unknown Apprentice. — 2009.
- Hermann Kühn A Study of the Pigments and the Grounds Used by Jan Vermeer(англ.) // Report and Studies in the History of Art. — 1968. — Vol. 2. — P. 154–175. — ISSN 0080-1240. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2024.
- Karl Schütz. Vermeer: The Complete Works. — Cologne: Taschen, 2017. — 258 p. — ISBN 3836566583, 978-3836566582.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зводніца (карціна Вермера)
- Карціна на сайце Галерэі старых майстроў
- Карціна на сайце Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў