Злата Каларыч-Кішур
| Злата Каларыч-Кішур | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 29 кастрычніка 1894[1] | 
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 24 верасня 1990[1] (95 гадоў) | 
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменніца | 
Злата Каларыч-Кішур (харв.: Zlata Kolarić-Kišur; нар. 29 кастрычніка 1894, Славанскі-Брод, Аўстра-Венгрыя — 24 верасня 1990, Заграб, Югаславія[2]) — харвацкая пісьменніца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 29 кастрычніка 1894 года у Славанскім-Бродзе. З часам з бацькамі пераехала ў Пожэгі. Яна апісала сваё дзяцінства ў кнізе «Мая залатая даліна». З 1919 па 1990 год жыла ў Заграбе. Была замужам за Хінкам Каларычам-Кішурам. Злата Каларыч-Кішур пражыла доўгае жыццё. Яна памерла ў Заграбе 24 верасня 1990 года ва ўзросце 95 гадоў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Жанчыны-пісьменніцы выдавалі часопіс з мэтай папулярызацыі жаночай літаратуры. Вершы Златы Каларыч-Кішур былі надрукаваны ў выданні dыдавецтва «Пяць стагоддзяў харвацкай літаратуры». Каларыч-Кішур пісала песні, шмат з якіх былі пакладзены на музыку. Таксама пісьменніца рыхтавала творы для радыё. Некаторыя з выкананых твораў: «Няздзейсненыя пажаданні», радыёдрама пра Ватраслава Лісінскага, Радыё Заграб 1954, «Адно маленькае жыццё», радыёспектакль для дзяцей, прэм’ера на Радыё Заграб ў 1966 годзе, «Дзік Уітынгтан і яго кот», прэм’ера на Радыё Заграб ў 1968 годзе і многія іншыя працы. Найбольшае прызнанне яна атрымала за сваю эпатажную драму «вяртанне», якую дэманстравалі ў 1940 годзе на сцэне харвацкага Нацыянальнага тэатра ў Заграбе, рэжысёр Бранка Гавела.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Наш вясёлы свет (1933)
 - Iz dječjeg kutića (1935)
 - Смейцеся, дзетка! (1935)
 - Прыча і збіла (1940)
 - Od zore do mraka (1950)
 - Zimska priča (1950)
 - Po sunčanim stazama (1951)
 - Dječje igre (1953, 1956, 1963)
 - Neostvarene želje (1954)
 - Cvijeće (1955, 1958)
 - Фестываль Пцічы (1958, 1959, 1961)
 - Uz pjesmu i šalu na jadranskom žalu (1961)
 - Мая Злата Даліна (1972)
 - Мае радасці (1981)
 - Hrvatski dječji pisci — Pet stoljeća hrvatske književnosti, 181/III (1991)
 - Ізабрана Дыла (1994)
 
Зноскі
- ↑ а б Zlata Kolarić kišur // Hrvatski biografski leksikon — 1983.
 - ↑ Nepoznati Kraljević: Nikad viđena djela prvi put pred javnošću!. Večernji list(харв.). 7 верасня 2013. Архівавана з арыгінала 4 мая 2015. Праверана 9 мая 2015.
 
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- LZMK / Hrvatska enciklopedija: Kolarić Kišur, Zlata Архівавана 18 квітня 2021.
 - LZMK / Hrvatski biografski leksikon: Kolarić Kišur, Zlata Архівавана 18 квітня 2021. (autorica: Nevenka Videk, 2009.)