Злачынны чалавек (фільм)
Выгляд
Злачынны чалавек![]() | |
---|---|
Рэжысёр | Дзмітрый Герасімавіч Мамулія |
Краіны |
![]() ![]() |
Год | 2019 |
«Злачы́нны чалаве́к» (англ.: The Criminal Man) — грузінска-расійскі мастацкі фільм рэжысёра Дзмітрыя Мамуліі, які выйшаў на экраны ў 2019 годзе[1].
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[2].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Намеснік галоўнага інжынера прамысловага завода Георгій Месхі мімаволі становіцца сведкам забойства знакамітага варатара. Убачанае забойства становіцца яго насланнем, уваходзіць у яго як вірус. Ён пачынае цікавіцца ўсім, што звязана са злачынствам, вывучае твары злачынцаў, нібыта шукае ў іх разгадку нейкай таямніцы. Будучы нікім, ён здзяйсняе шэраг учынкаў і дзеянняў, якія павінны зрабіць з яго кагосьці. Але каго? Забойцу?[2]
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]- Гіоргі Петрыашвілі
- Наталія Джугелі
- Мадона Чачхіані
- Святлана Юнэнка
- Уладзімір Кабахідзэ
- Гадэрдзі Ліпартэліані
- Васіліса Зямскова
- Петра Іаан
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ The Criminal Man — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 6 снежня 2019.
- ↑ а б Злачынны чалавек (недаступная спасылка). Сайт кінафестывалю «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2019. Праверана 6 снежня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Злачынны чалавек на сайце «Internet Movie Database» (англ.)