Зломбаль

Зломбаль (польск.: Złombol) — штогадовае экстрэмальнае дабрачыннае аўтамабільнае ралі, якое бярэ пачатак у Польшчы. Назва ўтворана ад польскага слова «złom» («металалом»), што іранічна падкрэслівае характар аўтамабіляў-удзельнікаў, а «-bol» адсылае да знакамітых ралі накшталт Gumball 3000. Галоўная мэта ралі — збор сродкаў для дзіцячых дамоў Польшчы[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Ідэя ралі ўзнікла ў 2007 годзе ў двух сяброў, якія вырашылі здзейсніць падарожжа на старым аўто і адначасова сабраць грошы для дзіцячых дамоў у Сілезіі. У першым заездзе ўдзельнічалі ўсяго два экіпажы, якія дасягнулі Монтэ-Карла. З цягам часу падзея набыла масавую папулярнасць і традыцыйна адбываецца штогод у ліпені, жніўні ці верасні. З часам першапачатковыя правілы змяніліся: фінішная лінія павінна знаходзіцца на адлегласці прыблізна 2500 км у розных напрамках ад Катавіц, месца фінішу выбіраецца па чарзе ў «цёплых» і «халодных» краінах.
Год | Колькасць экіпажаў | Пункт прызначэння | Сабрана сродкаў (PLN) | Тэрмін правядзення |
---|---|---|---|---|
2007 | 2 | Монтэ-Карла | 12 792,77 | 12-15 кастрычніка 2007 |
2008 | 13 | Монтэ-Карла | 37 631,55 | 4-7 верасня 2008 |
2009 | 21 | Палярны круг | 43 989,08 | 4-8 ліпеня 2009 |
2010 | 121 | Стамбул (Турцыя) | 172 328,33 | 4-7 верасня 2010 |
2011 | 134 | Лох-Нес (Шатландыя) | 231 791,42 | 23-27 ліпеня 2011 |
2012 | 206 | Алімпія (Грэцыя) | 346 584,42 | 15-19 верасня 2012 |
2013 | 147 | Нордкап (Нарвегія) | 302 738,73 | 10-14 жніўня 2013 |
2014 | 401 | Льёрэт-дэ-Мар (Іспанія) | 676 736,97 | 13-17 верасня 2014[2] |
2015 | 392 | Перавал Стельвіа (Італія) | 734 868,06 | 15-18 жніўня 2015 |
2016 | 510 | Туніс — Палерма (Італія) | 1 070 953,16 | 25 верасня −1 кастрычніка 2016[3] |
2017 | 530 | Ноха (Іспанія) | 1 128 845,63 | 2-6 верасня 2017 |
2018 | 836 | Сітонія (Грэцыя) | 1 866 050,13 | 1-5 верасня 2018 |
2019 | 450 | Дублін (Ірландыя) | 1 322 255,64 | 29 чэревеня-3 ліпеня 2019[4] |
2021 | 431 | Залатыя пяскі (Балгарыя) | 1 286 791,72 | 26 чэрвеня-2 ліпеня 2021 |
2022 | 767 | Дамен (Албанія) | 2 997 962,54 | 3-6 верасня 2022[5] |
2023 | 487 | Назарэ (Партугалія) | 2 746 654,46 | 1-6 ліпеня 2023 |
2024 | Атлантычная дарога (Нарвегія) | 3 342 199,31 | 29 чэрвеня — 3 ліпеня 2024[6] | |
2025 | Гірэсун (Турцыя) | 5-10 ліпеня 2025[7] |
Правілы і фармат ралі
[правіць | правіць зыходнік]
Złombol — гэта не гонка на хуткасць, а выпрабаванне на трываласць. Арганізатары не аказваюць тэхнічнай дапамогі, таму рамонт у дарозе з’яўляецца неад’емнай часткай мерапрыемства. Маршрут пралягае па дарогах агульнага карыстання.
Асноўныя правілы:
- Да ўдзелу дапускаюцца толькі аўтамабілі, якія былі спраектаваны ці выраблены ў краінах былога сацыялістычнага лагера (напрыклад, FSO, ZAZ, Lada, Trabant, Škoda). Чым старэй і горш машына, тым больш павагі да яе ўладальніка[8][2].
- Кошт набыцця аўтамабіля не павінен перавышаць 1000 польскіх злотых, хоць дазваляюцца мадыфікацыі для павышэння бяспекі.
Удзельнікі ралі збіраюць грошы для дзяцей з дзіцячых дамоў, прадаючы рэкламныя плошчы на сваіх аўтамабілях. Кожная каманда павінна знайсці спонсараў, каб пераадолець мінімальны фінансавы парог для ахвяраванняў для дзяцей, устаноўлены статутам; калі неабходную суму сабраць не ўдаецца (у 2025 яна, напрыклад, складала 2800 польскіх злотых[9][10]), каманда не дапускаецца да старту. Каманды падарожнічаюць выключна за свой кошт. Дазволеныя таксама дадатковыя ахвяраванні, без продажу рэкламных плошчаў. Мерапрыемства вядома сваей атмасферай таварыства, узаемадапамогі і з’яўляецца значнай падзеяй, якая аб’ядноўвае аўтааматараў, падарожнікаў і людзей, якія жадаюць паўдзельнічаць у дабрачыннасці[11].
Стартавым пунктам ралі традыцыйна з’яўляецца горад Катавіцы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Redakcja. Złombol 2015: Ruszył największy rajd charytatywny w Europie (польск.). Dziennik Zachodni (15 жніўня 2015). Праверана 31 жніўня 2025.
- ↑ а б Redakcja. "Złombol". Górale przejadą żukiem przez Tatry, Alpy i Pireneje(нявызн.). Gazeta Krakowska (27 ліпеня 2014). Праверана 31 жніўня 2025.
- ↑ Kasia. Kyrkö Mosse - największy cmentarz samochodowy w Europie(нявызн.). Połącz kropki (26 чэрвеня 2016). Праверана 31 жніўня 2025.
- ↑ Kasia. Podróż Żukiem po Irlandii Północnej: subiektywny plan zwiedzania(нявызн.). Połącz kropki (21 кастрычніка 2019). Праверана 31 жніўня 2025.
- ↑ Kasia. Przejazd Żukiem przez Przełęcz Stelvio(нявызн.). Połącz kropki (3 мая 2022). Праверана 31 жніўня 2025.
- ↑ Juma Team Złombol 2024: Charytatywna Przygoda na Kołach (польск.). Radio Warta (4 ліпеня 2024). Праверана 31 жніўня 2025.
- ↑ Wystartował ZŁOMBOL 2025. Uczestnicy jadą do Turcji i mają do pokonania około 3000 km (польск.). katowice24.info (5 ліпеня 2025). Праверана 31 жніўня 2025.
- ↑ Budacz, Jozef. Mszana Dolna. Trójka przyjaciół wybrała się starym polonezem do Irlandii i wsparła akcję(нявызн.). Gazeta Krakowska (23 ліпеня 2019). Праверана 31 жніўня 2025.
- ↑ magico.pl. Przez Europę do Turcji. Charytatywny rajd Złombol (польск.). sztafeta.pl. Праверана 31 жніўня 2025.
- ↑ Wolińska, Gabriela. Złombol 2025. Ponownie pokonają tysiące kilometrów by pomóc dzieciom z całej Polski(нявызн.) (15 красавіка 2025). Праверана 31 жніўня 2025.
- ↑ Trzupek, Krystyna. Złombol 2018. Wielka przygoda i szczytny cel – czyli starym Fiatem 125p na podbój Europy(нявызн.). Gazeta Krakowska (2 кастрычніка 2018). Праверана 31 жніўня 2025.