Перайсці да зместу

Зорка Польшчы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Знешні выгляд аэрастата

Зорка Польшчы (польск.: Gwiazda Polski) — найбуйнейшы ў свеце шматразовы стратасферны аэрастат, спраектаваны і пабудаваны ў Польшчы ў 1938 годзе на заводзе WBS у Легіянове.[1][2]

Праект быў ініцыяваны вядомым польскім фізікам, прафесарам Мечыславам Вольфке (Mieczysław Wolfke). Яго мэтай ставілася спроба пабіць сусветны рэкорд вышыні палёту, усталяваны ў 1935 годзе амерыканскім пілотам Альбертам Стывенсам (22 066 м). Польскія навукоўцы планавалі дасягнуць вышыні 30 000 м і вывучыць касмічнае выпраменьванне ў стратасферы.

Арганізацыйны камітэт, які патранаваў прэзідэнт Польшчы Ігнацы Масцiцкi рыхтаваў запуск, прызначаны на верасень 1938 года ў Даліне Хахалоўскай у Татрах. У экіпаж уваходзілі вядомы польскі пілот аэрастатаў Збiгнеў Бурзіньскі і фізік Канстантцін Наркевіч-Ёдка. Першапачаткова рабіліся спробы зацікавіць праектам вядомага даследчыка стратасферы Агюста Пікара, але зрабіць гэта не атрымалася.

Праз неспрыяльныя метэаумовы старт балона некалькі разоў адкладаўся. 13 кастрычніка 1938 г. пры напаўненні водародам здарыўся выбух з-за электрастатычнага разраду ад шаўковай тканіны абалонкі. Аэрастат быў пашкоджаны, але адрамантаваны. Пазней планавалася яшчэ адна спроба запуску ў 1939 года (аэрастат запаўняўся геліем, прывезеным з ЗША, спецыяльна для гэтай мэты). Паўторнаму запуску перашкодзіў пачатак Другой сусветнай вайны.

Канструкцыя аэрастата

[правіць | правіць зыходнік]
Гандола аэрастата

Гатовы да пуску аэрастат меў агульную вышыню 120 метраў, аб'ем 124 700 м³. Абалонка была распрацавана польскім інжынерам Юзэфам Пашчорай (Józef Paszczora) зроблена з шоўку прывезенага з Мілану і пакрытага гумай. Агульная вага абалонкі складала 1403 кілаграмы. Герметычная гандола пабудаваная інжынерам Янам Шалем (Jana Szala) для экіпажа, дыяметрам 2 метры, была выраблена з бляхі таўшчыней 2 міліметра. У гандоле было ўсталявана абсталяванне для навігацыі, аўтаматычнага адбору проб паветра і вымярэння касмічнага выпраменьвання. Меліся сістэмы рэгенерацыі паветра, дзве дублюючыя аварыйныя сістэмы, мелася адмысловая «чорная скрыня» унутры якой была камера, рабіўшая фотаздымкі даследчых і навігацыйных прылад кожныя некалькі хілін.

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]
Памятная дошка ў Татрах, на месцы стартавай пляцоўкі
Магіла Яна Шаля на вайсковых могілках у Варшаве

У гонар аэрастата польская пошта выпусціла адмысловую марку, а ў Даліне Хахалоўскай у Татрах усталяваная памятная дошка. Аэрастат з'яўляецца сімвалам навуковых і тэхнічных амбіцый міжваеннай Польшчы ў галіне стратасферных і касмічных даследаванняў.

  1. Zbigniew Jankiewicz. Aerostaty: balony i sterowce. — Wyd. 2 popr. i uzup.. — Warszawa: Wydaw. Min. Obrony Narodowej, 1982. — 281 с. — (BPWT [Biblioteka Popularna Wiedzy Technicznej]). — ISBN 978-83-11-06790-5.
  2. Republika.pl Portal Społeczności Internetowych. balonowemiasto.republika.pl. Праверана 14 лістапада 2025.