Зьмеі-яйцаеды
Выгляд
| Зьмеі-яйцаеды | |
Dasypeltis scabra | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Паўзуны |
| Атрад | Лускаватыя |
| Падатрад | Зьмеі |
| Сямейства | Вужовыя |
| Род | Зьмеі-яйцаеды |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Dasypeltis | |
Зьмеі-яйцаеды афрыканскія (Dasypeltis) — род вужападобных зьмей.
Пашыраны ў Паўднёвай і Цэнтральнай Афрыцы.
Даўжыня да 80 см. Верх цела пясчана-жоўты або бураваты, аднаколерны або з цёмным малюнкам з палосаў ці плямаў, якія часта зьліваюцца ў зігзагападобную або рамбічнай формы паласу ўздоўж хрыбта.
Кормяцца птушынымі яйцамі, якія заглынаюць цалкам. У страваводзе шалупіна яйца расьціскаецца ніжнімі адросткамі пазванкоў, якія ўваходзяць у яго поласьць. Шалупіны выкідваюцца праз рот.
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |