Зялёная Даліна
Выгляд
| Зялёная Даліна | |
| Першыя згадкі: | 1923 |
| Вобласьць: | Гомельская |
| Раён: | Жлобінскі |
| Сельсавет: | Луцкі |
| Насельніцтва: | 43 чал. (2004) |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°59′0″ пн. ш. 30°0′8″ у. д. / 52.98333° пн. ш. 30.00222° у. д.Каардынаты: 52°59′0″ пн. ш. 30°0′8″ у. д. / 52.98333° пн. ш. 30.00222° у. д. |
Зялёная Даліна на мапе Беларусі Зялёная Даліна | |
Зялёная Далі́на[1] — пасёлак у Беларусі, на рацэ Беліца. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 43 чал. (2004). Знаходзіцца за 11 км на поўнач ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Жлобін), за 104 км ад Гомелю.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваны ў 1923 годзе перасяленцамі з суседніх вёсак на землях фальварка Царыцын Дар. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў 1944 годзе акупанты спалілі пасёлак і забілі 3 жыхароў. 11 жыхароў загінулі на фронце. У 1966 годзе да мястэчка Зялёная Даліна далучаны пасёлак Гуляй Поле. У складзе дапаможнай гаспадаркі раённага Вытворчага аб’яднаньня «Сельгасхімія» (цэнтар — вёска Лукі).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1925 — 10 двароў.; 1940 — 12 двароў, 89 жыхароў; 1959 — 89 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 28 гаспадарак, 43 жыхары[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.