Зялёная прэмія
Зялёная прэмія Green Awards Belarus | |
---|---|
Тып | узнагарода ў галіне экалогіі[d] |
Заснавальнік | Зялёная сетка |
Заснаванне | 2025 |
Краіна |
![]() |
Першае ўзнагароджанне | 2025 |
Сайт | greenbelarus.info/… (бел.) |
Зялёная прэмія альбо Green Award Belarus — штогадовая ўзнагарода, недзяржаўная экалагічная прэмія, заснаваная ў 2025 годзе грамадскім аб’яднаннем «Зялёная сетка»[1], якая ўручаецца за лепшы беларускі медыя-кантэнт на экалагічную тэматыку[2]. Аб’яўленне пераможцаў адбываецца на спецыяльнай цырымоніі ўзнагароджання 5 чэрвеня, у Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя.
Мэты прэміі
[правіць | правіць зыходнік]Мэта прэміі — павышаць дасведчанасць беларускага грамадства аб праблемах экалогіі і ўстойлівага развіцця, павышаць бачнасць экалагічных праблем і шляхоў іх вырашэння праз прызнанне і заахвочванне ўкладу медыя-прафесіяналаў у стварэнне якаснага і актуальнага кантэнту на экалагічныя тэмы.
Намінацыі і крытэрыі
[правіць | правіць зыходнік]Да ўдзелу ў Зялёнай прэміі прымаюцца матэрыялы на экалагічную тэматыку, якія могуць асвятляць праблемы і поспехі ў сферах:
- устойлівае развіццё;
- змена клімату;
- абарона біяразнастайнасці;
- забруджванне навакольнага асяроддзя;
- устойлівая сельская гаспадарка;
- энергетычная эфектыўнасць;
- экалагічная свядомасць і адукацыя.
Ацэнка работ ажыццяўляецца журы, якое складаецца з экспертаў у галіне экалогіі і медыя. Крытэрыі ацэнкі ўключаюць у сябе актуальнасць, глыбіню асвятлення, дакладнасць прадстаўленай інфармацыі, арыгінальнасць падыходу, візуальную прывабнасць (для мультымедыя), уплыў на аўдыторыю, адпаведнасць журналісцкім стандартам, практычную значнасць.
Намінацыі прэміі
- Лепшая аналітыка пра экалогію
- Лепшы відэа-кантэнт на тэму экалогіі
- Лепшы экакантэнт у сацыяльных сетках
- Лепшыя падкасты на экалагічную тэматыку
Лаурэаты
[правіць | правіць зыходнік]2025 год
[правіць | правіць зыходнік]На конкурс беларускія журналісты, эксперты і блогеры падалі 47 работ. Работы ацэньваліся па 10-бальнай шкале паводле 7 крытэраў[3][4]
Асобна журы адзначыла мудьтымедыйную гульню «Дворык» за інавацыйнасць і наватарства формы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Зялёная прэмія для беларускіх медыйшчыкаў | greenbelarus.info (руск.). Зелёный портал. Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2025. Праверана 6 чэрвеня 2025.
- ↑ Зялёная прэмія для медыйшчыкаў (дэдлайн — 15 траўня) . Беларуская асацыяцыя журналістаў. Праверана 6 чэрвеня 2025.
- ↑ “Зялёная сетка” вызначыла лепшы кантэнт пра экалогію Беларусі (руск.). Зелёный портал. Праверана 7 чэрвеня 2025.
- ↑ Свабода, Радыё. Публікацыя Свабоды атрымала ўзнагароду ад «Зялёнай сеткі» . Радыё Свабода (16 чэрвеня 2025). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2025. Праверана 16 чэрвеня 2025.
- ↑ “Зялёная сетка” вызначыла лепшы кантэнт пра экалогію Беларусі (руск.). Зелёный портал. Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2025. Праверана 6 чэрвеня 2025.
- ↑ «В неделю человек может употребить около 5 граммов микропластика. Это как съесть кредитную карточку». Эколог – о том, как микропластик влияет на нашу жизнь (руск.).
- ↑ Свабода, Радыё. Дыктатура супраць лясоў. Як палітыка ўладаў Беларусі шкодзіць прыродзе . Радыё Свабода (24 красавіка 2025). Праверана 6 чэрвеня 2025.
- ↑ С чем связаны природные аномалии, которые одна за другой обрушиваются на Беларусь? Ученый объяснил и рассказал, чего ждать дальше (руск.). Зеркало (20 ліпеня 2024). Праверана 6 чэрвеня 2025.
- ↑ reform.news. "Зеленая Беларусь" предлагает 8 шагов для защиты от погодных катастроф (руск.) . REFORM.news (ранее REFORM.by) (24 ліпеня 2024). Праверана 6 чэрвеня 2025.
- ↑ «Да 2020 года мільёны долараў выдаткоўваліся на беларускую прыроду. Цяпер усе гэтыя праекты зачыненыя» (руск.).
- ↑ БЕЛСАТ NEWS. ⚡️Сакрэты ўдзельнікаў "выбараў". Трыумф Бабарыкі. Новы правал чыноўнікаў / Студыя Белсат (12 студзеня 2025). Праверана 6 чэрвеня 2025.
- ↑ В Беларуси самые чистые воздух, вода и еда в мире? (руск.). investigatebel.org. Праверана 6 чэрвеня 2025.
- ↑ БЕЛСАТ NEWS. Рэжым спрабуе адарвацца ад Масквы. Краіны Балтыі выставілі бан для беларусаў / Тыдзень (21 ліпеня 2024). Праверана 6 чэрвеня 2025.
- ↑ Научно-Технический·LAB-66·Лабораторный журнал беларуского химика . Telegram. Праверана 6 чэрвеня 2025.
- ↑ Polskie Radio dla Zagranicy. Адкрый у сабе вучонага! Грамадзянская Навука (Citizen Science) – слухай і дзейнічай! (16 красавіка 2025). Праверана 6 чэрвеня 2025.
- ↑ Polskie Radio dla Zagranicy. Адкрый у сабе вучонага! Грамадзянская Навука (Citizen Science) – слухай і дзейнічай! (25 лютага 2025). Праверана 6 чэрвеня 2025.
- ↑ Polskie Radio dla Zagranicy. Адкрый у сабе вучонага! Грамадзянская Навука (Citizen Science) – слухай і дзейнічай! (25 сакавіка 2025). Праверана 6 чэрвеня 2025.
- ↑ Siarhei Besarab (Сергей Бесараб) | Media Talks. Лабораторный подкаст | Vol. 1 | Октябрь 2024 (29 кастрычніка 2024). Праверана 6 чэрвеня 2025.