Перайсці да зместу

Зімоніна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Зімоніна
53°47′00″ пн. ш. 31°52′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Шумяцкі раён
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 148 м
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48 133
Паштовы індэкс 216435
Код АКАТП 66256840012
Паказаць/схаваць карты
Зімоніна (Расія)
Зімоніна
Зімоніна

Зімоніна (руск.: Зимонино) — вёска ў Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Надзейкавіцкага сельскага паселішча. Размешчана ў паўднёва-заходняй частцы Смаленскай вобласці за 35 км на захад ад Шумяч, на правым беразе Астра. Па Астры праходзіць мяжа з Беларуссю.

Мясцовасць заселена прынамсі з XI ст. За 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы "Стракайлы", курганны могільнік ХІ - пачатку ХІІІ ст. -- на правым карэнным беразе Астра, захавалася 38 насыпаў акруглай формы, вышынёй 0,35-3,5 м і дыяметрам 5-15 м, частка курганаў пашкоджана ямамі.

У Вялікім Княстве Літоўскім вёска Мсціслаўскага ваяводства.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1780 годзе ў Зімоніна размяшчалася сядзіба надворнага саветніка С. Ф. Камара. Станам на 1866 год 94,7% жыхароў вёскі складалі беларусы. У канцы XIX ст. належала памешчыку Стракайла. У маёнтку быў млын і бровар.

Паводле Трэцяй Устаўной граматай ад 25 сакавіка 1918 года, вёска ў складзе Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года, паводле пастановы І з’езда КП(б) Беларусі, увайшла ў склад БССР, але 16 студзеня 1919 года разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі перададзена ў склад РСФСР.

У 1938 годзе разбураны мясцовы касцёл.

Захаваліся рэшткі парку з ліпавымі алеямі і пасадкамі бэзу.

Зноскі