Зінаіда Іванаўна Сіліня
Зінаіда Іванаўна Сіліня | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадская дзяячка, рэнтгенолаг |
Дата нараджэння | 14 лютага 1949 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Член у |
Зінаіда Іванаўна Сіліня (Дзегцярэнка; нар. 14 лютага 1949, в. Вётхава, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) — грамадская дзяячка беларускай дыяспары ў Латвіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 14 лютага 1949 года ў в. Вётхава Смаргонскага раёна.
У 1966 годзе з сярэбраным медалём скончыла сярэднюю школу і паступіла ў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, які скончыла ў 1972 годзе. Працавала ў г. Браславе, актыўна ўдзельнічала ў грамадскай дзейнасці[1].
З 1978 года жыве ў Даўгаўпілсе (Латвія). Працавала ў чыгуначнай бальніцы, сухотным дыспансеры, іншых медустановах, цяпер — доктар-радыёлаг-дыягност, загадчыца кабінета ў Цэнтральнай паліклініцы Даўгаўпілскай рэгіянальнай бальніцы[1].
Адна з заснавальніц Беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым», уваходзіла ў склад яго праўлення. Размаўляе на беларускай мове, папулярызуе беларускую культуру ў Латвіі[1].
Актыўна ўдзельнічала ў мастацкай самадзейнасці горада. Нязменна выконвае акапэльна вядомыя беларускія народныя песні на мерапрыемствах «Уздыма» і Цэнтра беларускай культуры. Спявала ў ансамблі «Купалінка»[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Падзячная грамата ад Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе (2019)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- Асобы
- Нарадзіліся 14 лютага
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Члены Беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым»
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Грамадскія дзеячы Латвіі
- Беларусы ў Латвіі
- Медыкі Латвіі