Перайсці да зместу

Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з КДБ СССР)
Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР
руск.: Комитет государственной безопасности СССР
Краіна
Створана 13 сакавіка 1954[2]
Распушчана (ператворана) 3 снежня 1991
Юрысдыкцыя СССР
Штаб-кватэра
Сярэдняя колькасць
  • 480 000 чал. (1991)
Папярэднік Міністэрства дзяржаўнай бяспекі СССР[d]
Пераемнік Міжрэспубліканская служба бяспекі СССР[d]
Кіраўніцтва
Кіраўнік Вадзім Віктаравіч Бакацін[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі СССР (КДБ СССР) — дзяржаўны орган, які выконваў задачы абароны канстытуцыйнага парадку СССР.

Назва арганізацыі з цягам часу неаднаразова мянялася. 20 снежня 1917 года бальшавіцкі ўрад Расіі ўтварыў Усерасійскую надзвычайную камісію (УНК — па-рас. ВЧК). Першы старшыня — Фелікс Дзяржынскі. Агульнапрынятая назва супрацоўнікаў — чэкісты.

6 лютага 1922 года Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт (УЦВК) прыняў пастанову аб скасаванні УНК і ўтварэнні Дзяржаўнай палітычнай управы (ДПУ) РСФСР. 2 лістапада 1923 года прэзідыум ЦВК СССР стварыў Аб’яднаную ДПУ пры ўрадзе СССР.

10 ліпеня 1934 года пастановай ЦВК СССР быў створаны Народны камісарыят унутраных спраў СССР, у склад якога ўвайшло АДПУ СССР, ператворанае ў Галоўнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі (ГУДБ) НКУС СССР.

1 сакавіка 1941 года НКУС СССР быў падзелены на два самастойныя органы: НКУС СССР і Народны камісарыят дзяржаўнай бяспекі (НКДБ) СССР. У ліпені 1941 года НКДБ СССР і НКУС СССР ізноў былі злітыя ў адзіны наркамат — НКУС СССР. У красавіку 1943 года быў зноў утвораны Наркамат дзяржаўнай бяспекі СССР.

15 сакавіка 1946 года НКДБ ператварылі ў Міністэрства (МДБ). 7 сакавіка 1953 года МДБ было аб’яднана з Міністэрствам ўнутраных спраў (МУС) СССР.

13 сакавіка 1954 года з МУС СССР выдзелены органы дзяржаўнай бяспекі і створаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) пры Савеце Міністраў СССР (з 1978 года — КДБ СССР).

22 кастрычніка 1991 года шляхам падзелу КДБ СССР была створана Міжрэспубліканская служба бяспекі (МСБ) асноўнай функцыяй якой з’яўлялася каардынацыя работы рэспубліканскіх службаў бяспекі і правядзення ўзгодненай з імі контрвыведніцкай дзейнасці.

Устанаўлівалася, што МСБ з’яўляецца асноўным правапераемнікам КДБ СССР на матэрыяльна-тэхнічную базу і маёмасць. З паўнамоцтваў КДБ у падпарадкаванні МСБ заставаліся: контрвыведка (у тым ліку і ваенная), аператыўна-вышуковая праца, выраб апертэхнікі, інфармацыйна-аналітычная праца, падрыхтоўка кадраў. Аднак, большая частка паўнамоцтваў КДБ СССР адышла да службаў бяспекі саюзных рэспублік, МСБ паступова заставалася толькі каардынатарам дзейнасці рэспубліканскіх спецслужбаў[3].

19 снежня 1991 года Міжрэспубліканская служба бяспекі была скасавана.

Старшыні КДБ СССР

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  • История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А. Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.