Камітэт дзяржаўнай бясьпекі СССР
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі СССР | |
![]() Эмблема | |
Даведка | |
---|---|
Скарот | КДБ СССР |
Позва | Вернасьць партыі — вернасьць Радзіме |
Папярэднік | Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі СССР |
Наступнік | Міжрэспубліканская служба бясьпекі СССР |
Дата ўтварэньня | 13 сакавіка 1954 (71 год таму) |
Дата спыненьня існаваньня | 22 кастрычніка 1991 (33 гады таму) |
Від | ведамства |
Праўны стан | выканаўчы орган |
Задача | супрацьвыведка |
Сядзіба | Масква, Ленінскі раён, плошча Дзяржынскага, дом 2 |
Месцазнаходжаньне | Расейская СФСР |
Каардынаты | 55°45′36″ пн. ш. 37°37′30″ у. д. / 55.76° пн. ш. 37.625° у. д.Каардынаты: 55°45′36″ пн. ш. 37°37′30″ у. д. / 55.76° пн. ш. 37.625° у. д. |
Дзейнічае ў месцах | Савецкі Саюз |
Службовыя мовы | расейская |
Старшыня | Вадзім Бакацін |
Управа | Савет міністраў СССР[d] |
Галоўная ўправа | Савет міністраў СССР |
Дадатак | |
Зьвязаныя службы | 1-я галоўная ўправа |
Колькасьць работнікаў | 480 000 (1991 год) |
Колішняя назва | Камітэт дзяржаўнай бясьпекі пры Савеце міністраў СССР (да 5 ліпеня 1978 г.) |
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі СССР у Вікісховішчы |
Камітэ́т дзяржа́ўнай бясьпе́кі СССР — ведамства ўраду Савецкага Саюзу, якое існавала ў 1954—1991 гады.
Выконваў задачы абароны рэжыму СССР ад унутраных і вонкавых ворагаў. Быў адной з самых магутных дзяржаўных структур у СССР. Паводле Статуту кіраўніцтва камітэтам ажыцьцяўлялася Палітычным бюро Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (вышэйшым органам партыі) без нагляду з боку савецкага ўраду насуперак Канстытуцыі СССР[1].
У звычайным жыцьці людзі звалі проста «Камітэт». З аднаго боку, КГБ асацыявалася зь імёнамі выведнікаў, а зь іншага — з начнымі ператрусамі, павальнымі арыштамі і лягерамі для палітвязьняў. Так, адзін з найболей прыкметных лідэраў праваабарончага руху ў СССР акадэмік Андрэй Сахараў, які неаднаразова заяўляў аб дачыненьні гэтага ведамства да палітычных забойстваў і бандыцкіх нападаў на іншадумцаў і ў пачатку 1980-х правёў некалькі гадоў у ссылцы пад пільным наглядам КГБ, меў досыць высокае меркаваньне пра шарагоўцаў Камітэта. Па меркаваньні Сахарава, КГБ быў найменш карумпаванай установай сярод саюзных ведамстваў у пэрыяд брэжнеўскага застою.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назоў арганізацыі неаднаразова зьмяняўся.
20 сьнежня 1917 пастановай Саўнаркаму для барацьбы з контррэвалюцыяй і сабатажам у Савецкай Расеі была ўтвораная Ўсерасейская надзвычайная камісія (ВЧК). Першы старшыня: Фэлікс Дзяржынскі. Агульнапрыняты назоў супрацоўнікаў ВЧК — чэкісты.
6 лютага 1922 ВЦВК прыняў пастанову аб скасаваньні ВЧК і ўтварэньні Дзяржаўнага палітычнага кіраваньня (ДПК) пры НКУС РСФСР.
2 лістапада 1923 прэзыдыюм ЦВК СССР стварыў Аб’яднанае дзяржаўнае палітычнае кіраваньне (АДПК) пры СНК СССР.
10 ліпеня 1934 ў адпаведнасьці з пастановай ЦВК СССР органы дзяржаўнай бясьпекі ўвайшлі ў Народны камісарыят унутраных справаў (НКУС) СССР.
3 лютага 1941 НКУС СССР быў падзелены на два самастойныя органы: НКУС СССР і Наркамат дзяржаўнай бясьпекі (НКДБ) СССР. У ліпені 1941 году НКДБ СССР і НКУС СССР ізноў былі аб’яднаныя ў адзіны наркамат — НКУС СССР. У красавіку 1943 быў зноў утвораны Наркамат дзяржаўнай бясьпекі СССР.
15 сакавіка 1946 НКДБ быў пераўтвораны ў Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі (МДБ).
У 1948—1949 гадах, паводле паказаньняў чэкістаў БССР органы бясьпекі ПНР пачалі вышукваць, арыштоўваць і дэпартаваць у СССР дзеячоў СБМ і іншых беларускіх арганізацыяў, якія па вайне апынуліся ў Польшчы[2].
7 сакавіка 1953 было прынятае рашэньне пра аб’яднаньне Міністэрства ўнутраных справаў і Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі ў адзінае МУС СССР.
13 сакавіка 1954 створаны Камітэт дзяржаўнай бясьпекі пры Радзе Міністраў СССР (з 1978 — КГБ СССР).

Паводле савецкага перабежніка Станіслава Леўчанкі (нар. 28 ліпеня 1941), на 1979 год Камітэт дзяржаўнай бясьпекі СССР налічваў 250 000 штатных супрацоўнікаў. Яшчэ звыш 750 000 таемных даносчыкаў супрацоўнічалі з КГБ унутры Савецкага Саюзу[3].
6 траўня 1991 старшыня Вярхоўнага Савету РСФСР Барыс Ельцын і старшыня КГБ СССР Уладзімер Гаплікаў падпісалі пратакол аб стварэньні ў адпаведнасьці з рашэньнем Зьезду народных дэпутатаў РСФСР Камітэту дзяржаўнай бясьпекі РСФСР (КГБ РСФСР), які мае статут саюзна-рэспубліканскага дзяржаўнага камітэта.
26 лістапада 1991 прэзыдэнт РСФСР Б. М. Ельцын падпісаў Указ аб пераўтварэньні КГБ РСФСР у Агенцтва Фэдэральнай бясьпекі РСФСР (АФБ РСФСР).
28 лістапада 1991 прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў падпісаў Указ «Аб усталяваньні Часовага становішча аб Міжрэспубліканскай службе бясьпекі (МСБ)».
3 сьнежня 1991 прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў падпісаў Закон «Аб рэарганізацыі органаў дзяржаўнай бясьпекі». На падставе Закону КГБ СССР быў скасаваны, і на пераходны пэрыяд на яго аснове створаныя Міжрэспубліканская служба бясьпекі (МСБ) і Цэнтральная служба выведкі СССР.
19 сьнежня 1991 прэзыдэнт РСФСР Барыс Ельцын падпісаў Указ «Аб стварэньні Міністэрства бясьпекі і ўнутраных справаў РСФСР» (МБВД). Пры гэтым была фактычна скасаваная МСБ.
14 студзеня 1992 Канстытуцыйны Суд РФ прызнаў неадпаведным Канстытуцыі РСФСР і адмяніў Указ Прэзыдэнта РСФСР «Аб утварэньні Міністэрства бясьпекі і ўнутраных справаў РСФСР».


Аб далейшай гісторыі спэцслужбаў-пераемнікаў КГБ глядзіце артыкул Фэдэральная служба бясьпекі.
Старшыні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Іван Сяроў (13 сакавіка 1954 — 8 сьнежня 1958), генэрал-палкоўнік, з 8 жніўня 1955 году — генэрал войска;
- Аляксандар Шалепін (25 сьнежня 1958 — 13 лістапада 1961);
- Уладзімер Сямічасны (13 лістапада 1961 — 18 траўня 1967), з 9 сьнежня 1963 году — генэрал-палкоўнік;
- Юры Андропаў (18 траўня 1967 — 26 траўня 1982), з 17 сьнежня 1973 году — генэрал-палкоўнік, з 10 верасьня 1976 году — генэрал войска;
- Віталій Федарчук (26 траўня — 17 сьнежня 1982), генэрал-палкоўнік;
- Віктар Чэбрыкаў (17 сьнежня 1982 — 1 кастрычніка 1988), генэрал-палкоўнік, з 4 лістапада 1983 году — генэрал войска;
- Уладзімер Гаплікаў (1 кастрычніка 1988 — 21 жніўня 1991), генэрал войска;
- Вадзім Бакацін (23 жніўня — 22 кастрычніка 1991), генэрал-лейтэнант.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зянон Пазьняк (19 студзеня 2013) Кагэбэ. Беларуская Салідарнасьць. Праверана 25 студзеня 2013 г.
- ^ Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 85. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — ISBN 978-985-6887
- ^ Станіслаў Леўчанка. Супраць цячэньня. 10 гадоў у КДБ = Против течения. 10 лет в КГБ. — Нью-Ёрк: Лібэрці, 1988. — 264 с.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Складальнікі А.І.Какурын, Н.У.Пятроў Лубянка: Органы ВЧК-ОГПУ-НКВД-НКГБ-МГБ-МУС-КГБ, 1917—1991: Даведнік = Лубянка: Органы ВЧК-ОГПУ-НКВД-НКГБ-МГБ-МВД-КГБ, 1917—1991: Справ.. — Масква: Міжнародны фонд «Дэмакратыя», 2003. — ISBN 5856461096
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Agentura.Ru: Спэцслужбы пад кантролем
- Пятроў Н., Скоркін К. Ведамасныя ўзнагароды ў ВЧК-КГБ
- Какурын А., Пятроў Н. Структура Цэнтральнага апарата КГБ пры ГЛ СССР: 1954—1960, 1961—1967
- Сайт КГБ РБ
- Сайт ФСБ РФ