Кабея лазячая
Кабея лазячая | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Cobaea scandens Cav. (1791) | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
|
Кабе́я лазячая[1] (Cobaea scandens) — від кветкавых раслін роду Кабея (Cobaea) сямейства Сінюхавыя (Polemoniaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая паўкустовая расліна з учэпістым або павойным сцяблом даўжынёй да 4 м. Лісце перыста-складанае, заканчваецца вусікам для прымацавання да апоры. Кветкі светла- ці цёмна-фіялетавыя, званочкавыя, дыяметрам да 6—8 см, з доўгімі тычынкамі і песцікам. Плод — каробачка.
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Радзіма — трапічныя раёны Паўночнай Амерыкі (Мексіка)[2]. Натуралізавалася на тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі, трапічных раёнаў Азіі (Філіпіны), Новай Зеландыі[2].
Сонцалюбівая і цеплалюбная. Размнажаецца насеннем і парасткамі. Ва ўмовах Беларусі цвіце з канца ліпеня да замаразкаў. Прыдатная для дэкарыравання альтанак, верандаў, балконаў, агароджаў на сонечным баку.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ а б Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Карэўка І. Кабея // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 424.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кобея лазящая — Cobaea scandens: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)