Перайсці да зместу

Кавалевічы (археалагічныя помнікі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Кавалевічы
Краіна

Кавалевічы — археалагічныя помнікі : гарадзішча і 2 могільнікі V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э. каля в. Кавалевічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, ва ўрочышчы Гарадзішча (Маяк), за 0,7 км ад левага берага вадасховішча Кавалёўка, за 1,3 км на паўночны захад ад вёскі Кавалевічы — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000515шыфр 613В000515.

За 2 км на поўнач ад вёскі, у лесе, ва ўрочышчы Маяк, або Гарадзішча, за 0,5 км ад левага берага р. Кавалёўка, на гары. Пляцоўка амаль круглая. памерам 40 х 50 м. З усходу, паўднёвага і паўночнага ўсходу па краі прасочаны вал вышынёй да 2,5 м шырынёй у аснове 4-5 м. Схілы стромкія, у выглядзе тэрас (шэрыня 6-8 м), размешчаны на 10-15 м ніжэй за пляцоўку. Па-за ёй знаходзіцца роў глыбінёй 2-4 м і вал вышынёй 1,5-2 м, шырынёй 4-5 м. Уваход на гарадзішча(шырынёй 2-2,5 м) прасочаны з усходняга боку. Пляцоўка парасла хмызняком, моцна пашкоджана ў час вайны, а таксама ямамі. Культурны пласт больш за 0,6 м.

Вядома з 1883 г. Абследавала ў 1985 г. Т. С. Бубенька. Раскопак не праводзіліся.

Могільнік — 1

[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовая назвы — Капцы, Даўня магілы. За 1,3 км на поўнач ад вёскі, на ўскрайку лесу, злева ад дарогі, ав ўрочышчы Маяк. 7 насыпаў вышынёй 0,9 — 2 м, дыяметрам 6-10 м. Курганы параслі лесам.

Выявіў у 1967 г. А. Р. Мітрафанаў, абследавала ў 1985 г. Т. С. Бубенька. Раскопак не праводзіліся.

Могільнік — 2

[правіць | правіць зыходнік]

За 0,8 км на поўнач ад вёскі, у лесе, злева ад дарогі, ва ўрочышчы Маяк, за 0,6 км ад могільніка-1. Два насыпы вышынёй 1 і 1,5 м, дыяметрам 6 і 12 м.

Выявіла і абследавала ў 1985 г. Т. С. Бубенька. Раскопак не праводзіліся.

За 0,2 км ад гарадзішча, злева ад лясной дарогі, ва ўрочышчы Маяк. Насып прадаўгаваты, памерам 8 х 3 м, вышынёй 1,4 м, у цэнтры пашкоджаны ямамі.

Выявіла ў 1985 г. Т. С. Бубенька.

За 1 км на поўнач ад вёскі, на ўскрайку лесу, пры дарозе ўздоўж поля. Вышыня 1,7 м, дыяметрам 10 м.

Выявіла ў 1985 г. Т. С. Бубенька.

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9