Казяніцы
| Горад | |||||
| Казяніцы | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Kozienice | |||||
|
|||||
| 51°35′08″ пн. ш. 21°33′04″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Ваяводства | Мазавецкае | ||||
| Павет | Казяніцкі | ||||
| Гміна | Казяніцы | ||||
| Бурмістр | Пётр Казлоўскі | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1206 | ||||
| Плошча | 10,45 км² | ||||
| Водныя аб’екты | Вісла | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 17 700 чалавек (2018) | ||||
| Шчыльнасць | 1700,8 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +48 48 | ||||
| Паштовы індэкс | 26-900 | ||||
| Аўтамабільны код | WKZ | ||||
| TERC | 1407054 | ||||
| Іншае | |||||
| SIMC | 0973524 | ||||
|
|
|||||
| http://www.kozienice.pl///www.kozienice.pl/ (польск.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Казяніцы[1] (польск.: Kozienice) — горад у Польшчы, за 90 км на поўдзень ад цэнтра Варшавы. Адміністрацыйны цэнтр Казяніцкага павета Мазавецкага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадской гміны Казяніцы. Займае плошчу 10,45 км². Насельніцтва 17,7 тыс. чалавек (на 2018).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Казяніцы — былая каралеўская маёмасць, месца нараджэння караля Жыгімонта Старога. У памяць аб гэтай падзеі ў 1518 годзе паставілі калону. Яна з’яўляецца самым старым свецкім помнікам у Польшчы.
Тут меўся палац з паркам, а таксама пушча для каралеўскага палявання. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай гэтая маёмасць была падорана нейкаму рускаму генералу.
З 1920-х палац з афіцынамі стаў дзяржаўнай маёмасцю, і тут пачала працаваць дзяржаўная канюшня для гадоўлі пародзістых коней, а потым і коней для спорту. Пасля Другой сусветнай вайны англійскі пункт дапамогі быў арганізаваны ў афіцыне каля напаўзгарэлага палаца. Дзейнічала місія англійскіх квакераў.