Казімір Валадковіч
Выгляд
| Казімір Валадковіч | |
|---|---|
| Нараджэнне | XVII стагоддзе |
| Смерць | 5 жніўня 1662 |
| Род | Валадковічы |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Казімір Валадковіч (Валадкевіч) (каля 1621 — 5 жніўня 1662) — дзеяч каталіцкай царквы.
Паходзіў з віцебскага баярскага роду Валадковічаў. У 1637 годзе ўступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. У 1655—1659 місіянер у войску Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар паэмы «Вотыўная ода Каралеве нябеснай Ліпскай» («Ode votiva Reginae caelorum Lindensi») (Кракаў, 1661) у гонар абраза Маці Божай у Святой Ліпцы.