Перайсці да зместу

Казімір Пратасевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімір Пратасевіч
Нараджэнне 1896
Смерць 1949
Род Пратасовічы
Бацька Вільгельм Пратасевіч[d]
Маці Зоф’я са Стаброўскіх[d]
Жонка Яана Лысак[d]
Узнагароды
медаль Незалежнасці залаты крыж Заслугі сярэбраны крыж Заслугі

Казімір Пратасевіч (польск.: Kazimierz Protassewicz; 1896—1949) — дзяржаўны дзеяч Польскай Рэспублікі, падпольшчык у гады Другой сусветнай вайны.

Паходзіў з беларускага шляхецкага роду Пратасевічаў. Меў брата Зыгмунта[ru] (1899—1991), грамадзянскага інжынера.

Быў рэферэндарам у Віленскім ваяводскім урадзе, а затым са жніўня 1929 г. пераведзены на пасаду рэферэндара ў старостве Пастаўскага павета[1]. У 1931 годзе быў старшынёй Федэрацыі польскіх саюзаў абаронцаў Айчыны[ru] ў Пастаўскім павеце[2].

Да мая 1936 г. займаў пасаду гарадскога старосты ў Львове[3][4][5]. Звальненне адбылося пасля беспарадкаў у горадзе[pl][6]. У 1936—1939 гадах выконваў функцыі старосты Маладзечанскага павета[7][8][9][10].

У 1936 годзе быў старшынёй праўлення спартыўнага клуба Погань Львоў[be-x-old], у тым ліку яго футбольнай секцыі[11].

У гады Другой сусветнай вайны дзейнічаў у падполлі пад псеўданімам «Сокал» (польск.: Sokół). Выконваў абавязкі кіраўніка аддзела бяспекі Акруговай дэлегатуры (прадстаўніцтва) ўрада Вільня[pl] з чэрвеня 1943 г. па снежань 1944 г., калі быў арыштаваны НКУС[12][13].

Быў у шлюбе з Яаннай Лысак.

Зноскі

  1. Ruch służbowy (PDF). Wileński Dziennik Wojewódzki. No. 9. 1929-09-30. p. 321.
  2. Obchody Święta Niepodległości w Postawach. audiovis.nac.gov.pl. Праверана 19 лістапада 2015.
  3. Kronika miejska. Nowy starosta grodzki. Gazeta Lwowska. No. 164. 1935-07-21. p. 2.
  4. Min. Poniatowski we Lwowie. Gazeta Lwowska. No. 202. 1935-09-05. p. 3.
  5. Zmiany w Urzędzie Wojewódzkiem, w Starostwie Grodzkiem i Komendzie P. P. we Lwowie. Gazeta Lwowska. No. 110. 1936-05-14. p. 2.
  6. P. starosta Protassewicz (PDF). Gazeta Robotnicza. No. 158. 1936-05-30. p. 2.
  7. Wykaz wojewódzkich kierowników i powiatowych władz administracji ogólnej. Stan na 11.XI.1936 r. Dziennik Urzędowy Ministerstwa Spraw Wewnętrznych. No. 32. Ministerstwo Spraw Wewnętrznych. 1936-11-19. p. 5.
  8. Dotychczas na Księgę Pamiątkową L. K. S. „Pogoń" — wpłacili. Miesięczny Biuletyn Sportowy. No. 1. 1939-03-01. p. 3. Архівавана з арыгінала 29 чэрвеня 2022. Праверана 7 жніўня 2022.
  9. Dotychczas na Księgę Pamiątkową L. K. S. „Pogoń" — wpłacili. Miesięczny Biuletyn Sportowy. No. 5–6. 1939-05-27. p. 8. Архівавана з арыгінала 29 чэрвеня 2022. Праверана 7 жніўня 2022.
  10. Echa pojubileuszowe. Miesięczny Biuletyn Sportowy. No. 8. 1939-07-02. p. 3. Архівавана з арыгінала 29 чэрвеня 2022. Праверана 7 жніўня 2022.
  11. Sport i Wychowanie Fizyczne. Gazeta Lwowska. No. 67. 1936-03-21. p. 2.
  12. Jacek A. Żurawski (2012). Prasa konspiracyjna w Wilnie i Okręgu Wileńskim w latach 1939–1945 (PDF). Niepodległość i Pamięć. 1–4 (37–40). Muzeum Niepodległości w Warszawie  (польск.): 116.
  13. Okręgowa Delegatura Rządu Wilno. dws-xip.pl. Праверана 19 лістапада 2015.
  14. M.P. z 1937 r. nr 260, poz. 411 «За заслугі на дзяржаўнай службе і ў галіне сацыяльнай работы».
  15. M.P. z 1932 r. nr 92, poz. 124 «За працу ў справе адраджэння незалежнасці».
  16. M.P. z 1929 r. nr 90, poz. 201 «За заслугі ў галіне арганізацыі польскага харцарства і ў галіне сацыяльнай працы».
  • ks. Jerzy Lech Kontkowski (2010). Protassewicze. Korzenie (PDF). Kraków: Plus. p. 39.