Перайсці да зместу

Калнцыемс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Калнцыемс
лат.: Kalnciems
56°48′00″ пн. ш. 23°27′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Латвія
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 2,9 м
Водныя аб’екты Ліелупэ і Q111904052?
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 1866 чалавек (2015)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+371) 630
Паштовы індэкс 3016

kalnciems.lv (лат.)
Паказаць/схаваць карты
Калнцыемс (Латвія)
Калнцыемс
Калнцыемс

Калнцыемс (лат.: Kalnciems) — сяло (з 1991 г.) у Латвіі, у Елгаўскам раёне, рэгіён Земгале. Сяло і прылеглыя палі размясціліся ўздоўж левага берага ракі Ліелупе на працягу 12 км. У 1991-2010 гадах мела статус горада.

Калнцыемс як населены пункт пачаў стварацца ў канцы XIX стагоддзя, з адначасовым развіццём цаглянай прамысловасці. Прыкладна ў 1880 годзе прадпрымальнік Несцераў заснаваў завод, пазней атрымалы назву «Purmali». З 1934 па 1940 гг. побач з пасёлкам знаходзілася Калнцыемская катарга. Катаржнікі працавалі ў кар'ерах мясцовай каменяломні. У горадзе працуе Калнцыемскі камбінат будаўнічых матэрыялаў.

У 1949 годзе Калнцыемсу прысвоілі правы пасёлка гарадскога тыпу. Бягучы статут горада быў вызначаны Прэзідыўмам ЛР 14 лістапада 1991 г. Праз Калнцыемс праходзіць маршрут міжгароднага аўтобуса Рыга-Ліепая.

  • Эрнст Іаган Бірон — Курляндскі герцаг, граф (1730), нарадзіўся 23 лістапада (3 снежня) 1690 у Калнцыемсe, памёр 17 (28 снежня) 1772 у Елгаве.

У 2005 годзе налічалася 2548 жыхароў. На 2000 год рускія складалі 46,8 % жыхароў, латышы — 39,8 %, беларусы — 5,8 %, палякі — 2,9 %, украінцы — 2,3 %, літоўцы — 1,1 %.

Сайт гарадскога самакіравання