Перайсці да зместу

Калонія (Панпеі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Калонія
Kolonia
6°57′50″ пн. ш. 158°12′29″ у. д.HGЯO
Краіна  Федэратыўныя Штаты Мікранезіі
Гісторыя і геаграфія
Першае згадванне 1887
Ранейшыя назвы Сант'яга
Плошча 107 км²
Вышыня цэнтра 155 м
Часавы пояс UTC+11
Насельніцтва
Насельніцтва 7800 чалавек (2005)
Канфесійны склад каталіцызм, пратэстантызм
Афіцыйная мова англійская
Паказаць/схаваць карты
Калонія (Федэратыўныя штаты Мікранезіі)
Калонія
Калонія

Кало́нія, або Кало́ніа (англ.: Kolonia) — горад на востраве Панпеі ў Федэратыўных Штатах Мікранезіі. Сталіца штата Панпеі. Насельніцтва (2005 г.) - 7800 чал.

Калонія была заснавана ў 1887 г. іспанскімі каталіцкімі місіянерамі. Афіцыйна насіла назву Сант'яга, але як адзінае еўрапейскае паселішча на Панпеі часцей называлася Калоніяй. У 1900 г. фактычна была пераўтворана ў адміністрацыйны цэнтр. У 1947 г. стала адміністрацыйным цэнтрам падапечнай тэрыторыі ААН пад кантролем ЗША, пераўтворанай у 1986 г. у Федэратыўныя Штаты Мікранезіі (ФШМ). У 1989 г. сталіца ФШМ была перанесена ў Палікір. Калонія засталася сталіцай штата Панпеі.