Каліфарнійскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт у Памоне
Выгляд
| Каліфарнійскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт у Памоне | |
|---|---|
| англ.: California Polytechnic State University, Pomona | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: California Polytechnic State University, Pomona |
| Заснаваны | 1938 |
| Студэнты | 30 014[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Памона, Каліфорнія, ЗША |
| Сайт | cpp.edu |
Каліфарнійскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт у Памоне (англ.: California Polytechnic State University, Pomona) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Памона ў штаце Каліфорнія, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вучэльня пачыналася як паўднёвы кампус Каліфарнійскай політэхнічнай школы (сёння вядомай як Каліфарнійскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт у Сан-Луіс-Абіспа) у 1938 годзе. Сёння ўніверсітэт мае самую вялікую колькасць студэнтаў з трох політэхнічных універсітэтаў у сістэме Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт прапануе навучанне па 94 бакалаўрскіх спецыяльнасцях, 39 праграмах магістратуры, 13 іншых праграм і аспірантуру у 9 акадэмічных каледжах.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж сельскай гаспадаркі
- Каледж бізнес-адміністравання
- Каледж адукацыі і інтэгральных студый
- Каледж інжынерыі
- Каледж дызайна асяроддзя
- Каледж менеджменту гасціннасці
- Каледж літаратуры, мастацтва і сацыяльных навук
- Каледж прыродазнаўчых навук
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каліфарнійскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт у Памоне- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы