Каменка (прыток Бярэзіны)
Выгляд
| Каменка | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Градзянка |
| Вусьце | Бярэзіна |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
| Даўжыня | 19 км |
| Плошча басэйну | 82 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 1,1 ‰ |
Ка́менка — рака ў Асіпавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 19 км. Плошча вадазбору 82 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.
Пачынаецца за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Градзянка, вусьце на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі Прыцерпа. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 4 км (выток — 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Каменічы)[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 190
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 190