Каменяломнік трохпалы[1] (Saxifraga tridactylites) — від двухдольных кветкавых раслін, які ўключаны ў род Каменяломнік (Saxifraga) сямейства Каменяломнікавыя (Saxifragaceae).
Каменяломнік трохпалы — невялікая аднагадоваятравяністая расліна з разеткавым прыкаранёвым і недаразвітым сцябловым лісцем. Ліставыя пласцінкі лапаткава-яйкападобныя, простыя або падзеленыя на 2-5 долей, з суцэльным краем. Хвосцікі могуць адсутнічаць, або пляскатыя, рэдка да 2 см даўжынёй. Абедзве паверхні ліста з узростам набываюць выражанае чырвонае адценне.
Сцябло-кветканос з’яўляецца ў канцы вясны, нясе мяцёлкавае або шчытковае суквецце з (1) 2-10 (50) кветак. Прыкветнікі дробныя, звычайна сядзячыя. Кветкі пяцічленныя, чашалісцікі прамыя, залозістыя, пялёсткі белыя, вузка-зваротнаяйкападобныя або ланцэтападобныя. Завязь ніжняя.
Brouillet, L.; Elvander, P.E. 23. Saxifraga tridactylites Linnaeus (англ.) // Flora of North America. — Oxford University Press, 2009. — Vol. 8. — P. 145—146. 585 p. ISBN 0-19-534026-4.
Saxifraga L. — Камнеломка // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 141—142. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Saxifraga L. — Камнеломка // Кравченко А. В. Конспект флоры Карелии. — Петрозаводск: Карельский научный центр РАН, 2007. — С. 138—139. — 403 с. Библиогр. 643 назв. — ISBN 978-5-9274-0324-0. (руск.)