Перайсці да зместу

Камерны драматычны тэатр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камерны драматычны тэатр
Заснаваны 2010
Краіна
Размяшчэнне
Map

Камерны драматычны тэатр — тэатр у Мінску. Размяшчаецца ў Доме літаратара па вул. Фрунзе, 5. Заснаваны ў 2010 годзе як структурнае падраздзяленне «Тэатральнай майстэрні Наталлі Башавай»[1].

У рэпертуары тэатра — музычныя і драматычныя спектаклі для дзяцей і дарослых, культурна-асветніцкія і забаўляльныя праекты[1].

Асобнае месца займае маладзёжны тэатральны форум «Сіла жыцця», прысвечаны тэмам барацьбы са СНІДам, наркаманіяй, алкагалізмам, суіцыдам і іншымі праблемамі падлеткаў і моладзі[1].

У тэатры працуе 20 акцёраў[1].