Камерына
Выгляд
| Населены пункт | |||
| Камерына | |||
|---|---|---|---|
| італ.: Camerino | |||
|
|||
| 43°08′00″ пн. ш. 13°04′00″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна | |||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Вышыня цэнтра | 661 ± 1 м[1] | ||
| Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 0737 | ||
| Паштовы індэкс | 62032 | ||
| Аўтамабільны код | MC | ||
| comune.camerino.mc.it | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Камерына (італ.: Camerino) — старадаўні ўніверсітэцкі горад у італьянскім рэгіёне Марке, у правінцыі Мачэрата, на мяжы з Умбрыяй. Вядомы з IV стагоддзя да н.э. як Camerinum, цэнтр умбрыйскага племя камертыяў. Горад набыў вялікае значэнне ў раннім сярэднявеччы, калі вылучыўся са Спалецкай маркі ў якасці асобнага маркграфства, а затым і герцагства. У сярэдзіне XI стагоддзя гэтымі землямі авалодаў Баніфацый Тасканскі, дачка якога Мацільда завяшчала Камерынскую марку папам рымскім. У 1256 годзе горад быў спустошаны сіцылійскім каралём Манфрэдам, у 1336 годзе быў заснаваны існуючы і дагэтуль Камерынскі ўніверсітэт, у 1460 годзе быў дабудаваны рэнесансны палац герцагаў.