Пукава
Выгляд
	
	
(Перанакіравана з «Камсамольская»)
| Пукава | |
| Краіна: | Беларусь | 
| Вобласьць: | Менская вобласьць | 
| Раён: | Капыльскі раён | 
| Насельніцтва: | 
  | 
| Часавы пас: | UTC+3 | 
| Тэлефонны код: | +375 1719 | 
| СААТА: | 6228833036 | 
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°14′0″ пн. ш. 27°21′36″ у. д. / 53.23333° пн. ш. 27.36° у. д.Каардынаты: 53°14′0″ пн. ш. 27°21′36″ у. д. / 53.23333° пн. ш. 27.36° у. д. | 
Пукава на мапе Беларусі Пукава  | |
Пу́кава[1] (з 30 ліпеня 1964 году — Камсамольская[2]; таксама Камсамо́льскае[2]) — вёска ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Грозаўскага сельсавету. Вёска знаходзіцца за 25 км у кірунку на паўночны ўсход ад гораду Капылю, за 90 км ад Менску, каля аўтамабільнай дарогі Р91.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1924—1960 гадах вёска Пукава зьяўлялася цэнтрам Пукаўскага сельсавету.
30 ліпеня 1964 году вёска Пукава была перайменавана ў вёску Камсамольскую[3].
Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Камсамольскага сельсавету[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1998 год — 476 жыхароў, 200 двароў
 - 2009 год — 348 чалавек[5]
 
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Руіны Сьвята-Георгіеўскай царквы (1858)
 - Магіла ахвяр фашызму
 - Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну
 
У 1954 годзе каля вёскі знойдзены мэтэарыт «Грэск».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с. С. 123
 - ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
 - ^ Указ Прэзюдыюму Вярхоўнага Савету БССР ад 30 ліпеня 1964 году «Аб перайменаваньні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР»
 - ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
 - ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі