Камуністычнае інфармацыйнае бюро
| Камуністычнае інфармацыйнае бюро | |
|---|---|
| Камінформ | |
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Тып арганізацыі | палітычны інтэрнацыянал[d] |
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 1947 |
| Ліквідацыя | |
| Дата скасавання | 1956 |
Камуністычнае інфармацыйнае бюро(таксама Камінформ і Камінформбюро) - орган для каардынацыі дзейнасці еўрапейскіх камуністычных партый. Створана ў 1947 годзе па ініцыятыве савецкага кіраўніцтва ў адказ на інтэграцыю заходніх дзяржаў (план Маршала) на падставе дамоўленасці дзевяці камуністычных партый Еўропы. Інфармбюро складалася з прадстаўнікоў цэнтральных камітэтаў гэтых партый і ставіла мэтай абмен вопытам і каардынацыю іх дзейнасці. Арганізацыя была распушчаная ў 1956 годзе з падпісаннем Варшаўскай дамовы.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У склад Камінформбюроўваходзілі наступныя партыі:
- Балгарская камуністычная партыя
- Венгерская партыя працоўных
- Італьянская камуністычная партыя
- Камуністычная партыя Чэхаславакіі
- Польская аб’яднаная рабочая партыя
- Румынская рабочая партыя
- Саюз камуністаў Югаславіі
- Усесаюзная камуністычная партыя (бальшавікоў)
- Французская камуністычная партыя
У 1948 годзе з-за разрыву адносін паміж Ціта і Сталіным Саюз камуністаў Югаславіі выключылі з Інфармбюро. Штаб-кватэра арганізацыі, якая першапачаткова размяшчалася ў Белградзе, была перанесена ў Бухарэст.