Каміль Пэстка
| Каміль Пэстка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 22 жніўня 1998[1] (27 гадоў) | |
| Вага | 67 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Вячыста[d] | |
| Нумар | 33 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2017—2023 | Краковія | 84 (6) |
| 2019 | → Хробры Глогаў[d] | 12 (1) |
| 2023—2025 | Ракаў Чанстахова | 12 (0) |
| 2025 | Радомяк Радам | 6 (1) |
| 2025— | Вячыста[d] | |
| Зборныя | ||
| 2018—2019 | Польшча (да 21)[d] | 16 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ка́міль Пэ́стка (па-польску: Kamil Pestka; нар. 22 жніўня 1998 году) — польскі футбаліст, левы абаронца клюбу «Вячыста».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да пачатку прафэсійнай кар’еры Пэстка навучаўся футболу ў розных кракаўскіх школах, як то «Пракоціме», «Гутніку», «Прагрэсе» і «Краковіі». Пасьля двух гадоў у акадэміі дэбютаваў у Экстраклясе 2 чэрвеня 2017 году ў матчы супраць «Пяста». Гулец зьявіўся на полі на 78-й хвіліне. У сэзоне 2017—2018 гадоў пачаў зьяўляцца часьцей, але ў наступным сэзоне зусім страціў месца ў асноўным складзе. Гэта вымусіла гульца на правах арэнды далучыцца да першалігавага «Хробрага», дзе стаў важным футбалістам. 9 сакавіка 2019 году адзначыўся першым голам у кашулі «Хробрага», улучыўшы мяч у браму «Ястшэмбе». Па вяртаньні з арэнды быў важным гульцом «Краковіі», зь якой здабыў Кубак Польшчы. У фінальным матчы абаронца быў абраны найлепшым футбалістам матчу. У наступным гулец атрымаў чарговую траўму, якая вымагала апэрацыі[3]. Гулец вярнуўся да шыхтаў у жніўні 2021 году ды зноў стаў гульцом стартавага складу.
Улетку 2022 году Пэстка пашкодзіў бакавы зьвязак калена. Калі кантракт з «Краковіяй» скончыўся, да яго зьвярнуўся «Ракаў». У выніку гулец склаў двухгадовы кантракт зь дзейным чэмпіёнам краіны. У 2025 годзе прыяднаўся да каманды «Радомяк», у складзе якой дэбютаваў 22 лютага, зьявіўшыся на замену ў пераможным матчы супраць сталічнай «Легіі». У клюбе, аднак, не замацаваўся, таму ўлетку вярнуўся ў Кракаў, склаўшы дамову зь першалігавым клюбам «Вячыста»[4].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Краковія»:
- Уладальнік Кубка Польшчы: 2020
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Kamil Pestka // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
- ^ «Dramat nadziei Cracovii. „Nie mamy wpływu na to, że kogoś źle zoperowano“». WP.
- ^ «Wieczysta nie zatrzymuje się. Wielki powrót do Krakowaю. KRK News.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball