Канстанцін Васілевіч Шавель
Канстанцін Васілевіч Шавель | |
---|---|
Род дзейнасці | трактарыст |
Дата нараджэння | 12 жніўня 1931[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 мая 2005[1] (73 гады) |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Канстанцін Васілевіч Шавель (12 жніўня 1931—31 мая 2005[2][3]) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1972).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Кухцічы (зараз ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Вучыўся ў школе ў Сямёнавічах[4]. Скончыў курсы трактарыстаў і працаваў на Пагранічнай машына-трактарнай станцыі ў Кухцічах. У 1951 годзе К. Шавель быў прызваны ў Савецкую Армію. Службу праходзіў на Балтыйскім флоце. Пасля звальнення ў запас у 1954 годзе вярнуўся на працу трактарыстам на Пагранічную МТС, а пасля скасавання сістэмы МТС працаваў на розных участках сельскагаспадарчай вытворчасці ў калгасе «Перамога» (з 1962 года «Усход») у Кульцічах, кіраваў механізаваным звяном.
К. В. Шавель прымаў удзел у грамадска-палітычным жыцці. У 1971—1975 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання і членам яго Пастаяннага камітэта па сельскай гаспадарцы. Таксама быў членам Уздзенскага раённага камітэта КПБ. Дэлегат XXVI з’езда КПСС.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Сацыялістычнай Працы (1972)
- Ордэн Леніна (1972)
- Ордэн Дружбы народаў (1981)
- Ордэн «Знак Пашаны» (1971)
- Медалі, у тым ліку медалі ВДНГ СССР
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Героі краіны — 2000. Праверана 30 кастрычніка 2024.
- ↑ Канстанцін Васілевіч Шавель на сайце «Героі краіны»
- ↑ Известные люди Узденщины
- ↑ Знаменитые выпусники (руск.) // Сайт Сямёнавіцкай базавай школы Уздзенскага раёна
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — 737 с. — 50 000 экз.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Уздзенскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 654 c.: іл. — ISBN 985-6302-50-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Известные люди Узденщины (руск.) // Сайт Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта
- Виктор Соболевский В поле проще, чем в президиумах… Как герой Социалистического Труда Константин Шавель совмещал работу с общественными обязанностями (руск.) // Газета «Чырвоная Зорка»