Перайсці да зместу

Канстанцін Сямёнавіч Канановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Сямёнавіч Канановіч

Канстанцін Сямёнавіч Канановіч (20 сакавіка 1929, в. Далькавічы, Плешчаніцкі раён, Мінская акруга, БССР30 чэрвеня 2014, Магілёў) — беларускі савецкі дзеяч органаў дзяржаўнай бяспекі, генерал-маёр.

Нарадзіўся 20 сакавіка 1929 года ў вёсцы Далькавічы Плешчаніцкага раёна Мінскай акругі БССР[1].

Сваю працоўную дзейнасць пачаў у 1947 годзе настаўнікам Тарасінскай пачатковай школы Плешчаніцкага раёна. У сакавіку 1948 года стаў загадчыкам сектара Плешчаніцкага райкама Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі[1].

У органах дзяржаўнай бяспекі служыў з жніўня 1949 года. У 1950 годзе скончыў Свярдлоўскую міжкраявую школу Міністэрства дзяржаўнай бяспекі СССР. Службу пачаў ва ўпраўленні МДБ—КДБ па Гродзенскай вобласці: працаваў радыёаператарам, следчым, оперупаўнаважаным, старшым оперупаўнаважаным. У 1963 годзе быў прызначаны ўпаўнаважаным апарата УКДБ пры Савеце Міністраў БССР па Гродзенскай вобласці ў Навагрудку, у 1967 годзе стаў начальнікам Навагрудскага раённага аддзела. У 1965 годзе завочна скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна[1].

З 1969 года займаў пасаду начальніка аддзялення 2-га ўпраўлення КДБ пры СМ БССР, пазней — намесніка начальніка, а пасля і начальніка гэтага аддзела. У 1974—1976 гадах быў сакратаром партыйнага камітэта КДБ пры СМ БССР[1].

З 29 снежня 1976 года па 23 жніўня 1990 года ўзначальваў упраўленне КДБ па Магілёўскай вобласці. У снежні 1990 года выйшаў на пенсію і жыў у Магілёве[1].

Памер 30 чэрвеня 2014 года[1]

Званні і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Канстанціну Канановічу было прысвоена званне генерал-маёра. Ён быў удастоены ордэна Чырвонай Зоркі (1977), узнагароджаны нагрудным знакам «Ганаровы супрацоўнік дзяржаўнай бяспекі» (1985), а таксама васямнаццаццю медалямі[1].

  1. а б в г д е ё КОНОНОВИЧ Константин Семенович. shieldandsword.mozohin.ru. Праверана 29 жніўня 2025.