Канстытуцыя Славаччыны
| артыкул з сэрыі |
| Дзяржаўны лад Славаччыны |
|---|
Герб Славаччыны |
|
Выканаўчая ўлада
|
|
Заканадаўчая ўлада
|
|
Судовая ўлада
|
Канстытуцыя Славаччыны — асноўны закон Славаччыны, ухвалены 1 верасьня 1992 року. Да 2025 року ўнесеныя 24 папраўкі.
Характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць]Для ўхвалы ці зьмены канстытуцыі неабходная падтрымка трох пятых усіх дэпутатаў парлямэнту (параўнайце: для прыняцьця звычайных законаў — падтрымка большасьці прысутных дэпутатаў).
Канстытуцыя вызначае статус Славаччыны як сувэрэннай, адзінай і непадзельнай, дэмакратычнай рэспублікі без пануючай ідэалёгіі ці рэлігіі.
Гісторыя канстытуцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць]Першай канстытуцыяй на тэрыторыі сучаснай Славаччыны лічыцца Стадыёнава канстытуцыя Аўстрыйскай імпэрыі, прынятую імпэратарам Францам Ёсіфам I. Але ўжо ў 1851 року яе скасавалі Сыльвэстраўскія патэнты, якія вярнулі абсалютызм. Урэшце ў 1861 року быў ухвалены Лютаўскі патэнт, а ў 1867 — закон аб аўстра-вугорскім раўнапраўі.
Пасьля ўтварэньня Чэхаславаччыны была прынятая ейная канстытуцыя 1920 року, якая дзейнічала на тэрыторыі Славаччыны да 1939 року. Тады была прынятая першая асобная канстытуцыя Славаччыны.
Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны Славаччына ўвайшла ў склад сацыялістычнай рэспублікі з Чэхіяй, у якой адразу ж была прынятая канстытуцыя, вядомая як Канстытуцыя 9 траўня. У 1960 року яе замяніла Канстытуцыя Чэхаславацкай сацыялістычнай рэспублікі, значна зьмененая законам пра Чэхаславацкую фэдэрацыю 1968 року.
Пасьля падзеньня камуністычнага ладу з канстытуцыі быў выдалены артыкул пра кіроўную ролю Камуністычнай партыі Чэхаславаччыны, а па «працяжнікавай вайне» ў 1990 року быў прыняты Канстытуцыйны закон аб назове і сымбалях Чэскай і Славацкай фэдэратыўнай рэспублікі. Урэшце 1 верасьня 1992 а 22:26 114 галасамі дэпутатаў Славацкай нацыянальнай рады была прынятая сучасная канстытуцыя Славацкай рэспублікі, якая набыла моц 1 кастрычніка.
З 1998 да 2025 року Канстытуцыя зазнала 24 папраўкі, 23 зь якіх прыняў парлямэнт, а аднойчы ў 2019 року сваё рашэньне вынес Канстытуцыйны суд.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Ústava Slovenskej republiky č. 460/1992 Zb. — aktuálne znenie na Slov-Lex.sk