Канцяміраўка
Пасёлак гарадскога тыпу | |||||
Канцяміраўка | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
49°42′06″ пн. ш. 39°51′13″ у. д.HGЯO | |||||
Краіна |
![]() |
||||
Суб’ект федэрацыі | Варонежская вобласць | ||||
Муніцыпальны раён | Канцяміраўскі раён | ||||
Гісторыя і геаграфія | |||||
Заснаваны | 1742 | ||||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
Насельніцтва | |||||
Насельніцтва |
|
||||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
Тэлефонны код | 47367 | ||||
Паштовы індэкс | 396730 | ||||
Код АКАТП | 20219551000 | ||||
Паказаць/схаваць карты | |||||
Канцямі́раўка (руск.: Кантемировка) — пасёлак гарадскога тыпу (з 1973 года) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Канцяміраўскага раёна Варонежскай вобласці. Насельніцтва складае 11 060 чалавек (2017). Размяшчаецца за 279 км на поўдзень ад Варонежа. Маецца чыгуначная станцыя на лініі Росаш — Мілерава. Найбліжэйшыя да пасёлка гарады — Росаш і Багучар.
Населены пункт быў заснаваны ў XVIII стагоддзі (у 1759 годзе[2]) першапачаткова як слабада, якая атрымала назву паводле прозвішча яе ўладальніка Канстанціна Кантэміра[2]. У ХІХ стагоддзі сяло Канцяміраўка было ў складзе Канстанцінаўскай воласці Багучарскага павета Варонежскай губерні[3]. У 1871 годзе праз паселішча была пабудавана чыгуначная лінія. Да 1917 года выкарыстоўваліся дзве назвы: Канстанцінаўка і Канцяміраўка[2].
За савецкім часам у Канцяміраўцы працавалі малаказавод, цагляны, каўбасны, лікёра-гарэлачны і кансервавы заводы.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Мікалаевіч Яфімаў (1923—2012) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, двойчы Герой Савецкага Саюза.
- Яўген Паўлавіч Плужнік (1898—1936) — украінскі паэт, драматург, перакладчык.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кантеми́ровка // Географические названия Росии: Топонимический словарь: более 4000 единиц / Е. М. Поспелов. — М.: АСТ; Астрель, 2008. — С. 217. — 523 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-17-054966-5 (Аст), ISBN 978-5-271-20728-0 (Астрель). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канцяміраўка
- Пасёлак у базе даных Расіі
- Л. В. Константиновка, слобода Воронежской губернии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.