Перайсці да зместу

Канюціна (пасёлак станцыі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Канюціна
55°31′16″ пн. ш. 33°15′13″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Холм-Жыркоўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 245 м
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 425 чал. (2007)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48139
Паштовы індэкс 215640 і 215650
Код АКАТП 66254828001
Паказаць/схаваць карты
Канюціна (Расія)
Канюціна
Канюціна

Канюціна[1] (руск.: Канютино) — пасёлак станцыі ў Холм-Жыркоўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Лехмінскага сельскага паселішча.

Да 1917 года тэрыторыя ў складзе Бельскага павета Смаленскай губерні Расійскай імперыі. У 1918 годзе Смаленшчына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, а ў студзені 1919 года — Беларускай ССР, аднак у хуткім часе ўвайшла ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны пасёлак станцыі быў акупаваны гітлераўскімі войскамі ў кастрычніку 1941 года, вызвалены ў сакавіку 1943 года[2].

У 2004—2019 гадах у складзе Канюцінскага сельскага паселішча.