Перайсці да зместу

Капліца (Старая Жосна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Капліца
54°55′35″ пн. ш. 27°12′38″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль рэнесансная архітэктура
Дата пабудовы XVII стагоддзе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Капліца — руіны каталіцкага храма, размешчанага за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Гулі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, каля шашы МядзелДокшыцы[1].

Верагодна, пабудавана ў другой палове XVII ст. з цэглы ў маёнтку Снарскіх Старая Жосна[2]. Зруйнавана ў 1950-я гг., захаваліся рэшткі[1].

Рэнесансны партал

Архітэктура рэшткаў фасада дае падставу меркаваць, што яна насіла рэнесансны характар: трохвугольны франтон, крапаваны аркатурай, круглая люкарна, партал арачнага ўваходнага праёма. Цэнтрычны аб’ём быў перакрыты крыжовым скляпеннем[1].

  1. а б в Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 115. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
  2. Каталіцкія святыні. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. Ч. I. Будслаўскі, Вілейскі і Мінскі дэканаты. Мн., 2003. С. 59.
  • Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 115. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.