Перайсці да зместу

Карачаева-балкарская мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карачаева-балкарская мова
Саманазва къарачай-малкъар тил, тау тил
Краіны Расія
Афіцыйны статус
Агульная колькасць носьбітаў у Расіі:
305 364 (2010)[1]
274 038 (2020)[2]
Статус уразлівая[d][3]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі
Цюркская сям'я
Кыпчакская галіна
Палавецка-кыпчакская група
Пісьменнасць кірыліца (карачаева-балкарская пісьменнасць), у дыяспары лацініца
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 као 280
ISO 639-1
ISO 639-2 krc
ISO 639-3 krc
WALS krc
Atlas of the World’s Languages in Danger 1075
Ethnologue krc
IETF krc
Glottolog kara1465
Вікіпедыя на гэтай мове

Карача́ева-балка́рская (карачаеўская, балкарская) мо́ва (къарачай-малкъар тил, тау тил[4] / Qaraçay-Malqar til, Taw til / قاراچاي مالقار تیل٫ طاو تیل) — адна з цюркскіх моў палавецка-кыпчакскай групы, мова карачаеўцаў і балкарцаў. Сучасная назва стала агульнапрынятай з 1950-х гадоў, раней называлася горска-татарскай, горска-цюркскай, татарска-джагатайскай[5].

Карачаева-балкарскую мову адносяць да палавецка-кыпчакскай групы цюркскіх моў. Найбольш блізкія да яе мовы — кумыкская, крымскататарская (сярэдні дыялект і літаратурная мова), крымчакская, караімская, а таксама мовы мінулага — палавецкая і армяна-кыпчакская. Распаўсюджана ў Карачаева-Чаркесіі і Кабардзіна-Балкарыі, у Сярэдняй Азіі, Турцыі, у краінах Блізкага Усходу.

  1. Перепись-2010. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2021. Праверана 14 студзеня 2012.
  2. Всероссийская перепись населения 2020. Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2024. Праверана 2 красавіка 2025.
  3. UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 24 чэрвеня 2018.
  4. Суюнчев, Х. И., Урусбиев, И. Х. Русско-карачаево-балкарский словарь. Около 35 000 слов. Москва: «Советская энциклопедия», 1965. С. 610.
  5. Коряков, Ю. Б. Языки, наречия, диалекты, говоры Российской Федерации // Обзор по запросу Комитета по делам национальностей Государственной Думы РФ Архіўная копія ад 9 лістапада 2014 на Wayback Machine, 2010.