Каргадас-Карахас
| Каргадас-Карахас | |
|---|---|
| фр. Cargados Carajos, англ. St. Brandon | |
Выгляд з космасу | |
| Характарыстыкі | |
| Колькасць астравоў | 22 |
| Агульная плошча | 3,2 км² |
| Найвышэйшы пункт | 6 м |
| Размяшчэнне | |
| 16°35′ пд. ш. 59°37′ у. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Індыйскі акіян |
| Краіна | |
Каргадас-Карахас (англ.: і фр.: Cargados Carajos), або Сент-Брэндан (англ.: St. Brandon) — архіпелаг у заходняй частцы Індыйскага акіяна. Уяўляе сабою шырокі атол з мноствам водмеляў, невялікіх астравоў і скал. Да архіпелага таксама далучаюць востраў Альбатрос, які месціцца на поўначы паасобку. Каргадас-Карахас уваходзіць у склад Маўрыкія. Агульная плошча сушы — каля 3,2 км². Сталага насельніцтва няма, аднак на востраве Іль-Рафаэль знаходзіцца метэаралагічная станцыя, якую сезонна наведваюць супрацоўнікі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Каргадас-Карахас месціцца ў заходняй частцы Індыйскага акіяна. Найбольш паўднёвы востраў Кока знаходзіцца ў 425 км на паўночны ўсход ад Порт-Луі, сталіцы Маўрыкія. Працягласць архіпелага з поўдня на поўнач — 66,2 км.
Ніжэй прадстаўлены найбольш значныя астравы Каргадас-Карахас:
| Назва | Каардынаты | Плошча, км² |
|---|---|---|
| Альбатрос | 16°13'43"S, 59°35'15"E | 1,01 |
| Іль-Рафаэль | 16°27'S, 59°37'E | 0,35 |
| Кока | 16°48'07"S, 59°32'44"E | 0,5 |
| Авакарэ́ | 16°35'S, 59°40'E | 0,05 |
| Мапарэ́ | 16°35'S, 59°41'E | 0,3 |
| Норт | 16°19S, 59°39'E | 0,206 |
| Фрыгат | 16°37'S, 59°31'E | 0,197 |
| Пёрл | 16°31'S, 59°32'E | 0,23 |
Усе астравы маюць каралавае паходжанне, даволі нізкія. Найвышэйшы пункт (6 м над узроўнем акіяна) знаходзіцца на востраве Альбатрос.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Ізаляванасць і малая плошча астравоў Каргадас-Карахас з'яўляюцца прычынай абмежаванасці мясцовай флоры і фаўны. Большасць сушы пакрыта хмызнякамі. Усяго налічваецца 41 від наземных раслін. На астравах спыняюцца марскія птушкі, чарапахі, шмат крабаў.