Карлсбад (карная аперацыя)
Аперацыя «Карлсбад» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 10—23.10.1942 | ||
Месца | Круглянскі, Аршанскі, Талачынскі, Шклоўскі раёны | ||
Прычына | Прысутнасць узброеных савецкіх партызанскіх падраздзяленняў у тыле групы армій «Цэнтр» | ||
Статус | аперацыя завершана | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Аперацыя «Карлсбад» (ням.: Unternehmen Karlsbad) — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войск супраць партызан і цывільнага насельніцтва ў Круглянскім, Аршанскім, Талачынскім, Шклоўскім раёнах 10—23 кастрычніка 1942 года.
Ход аперацыі
[правіць | правіць зыходнік]Аперацыя праводзілася сіламі 1-й матарызаванай брыгады СС, падраздзяленняў 638-га французскага пяхотнага і 14-га паліцэйскіх палкоў СС, 2 ахоўных батальёнаў, асобнага батальёна СС Дырлевангера, рэзервовай часці вермахта і спецыяльных каманд СС пад кіраўніцтвам обергрупенфюрэра СС, начальніка СС і паліцыі групы армій «Цэнтр» Баха-Зелеўскага.
Група партызанскіх атрадаў пад камандаваннем С. Г. Жуніна і адзін з атрадаў партызанскай брыгады «Чэкіст» 20 кастрычніка 1942 года каля вёскі Гоенка Круглянскага раёна ўступілі ў бітву з карнікамі, прарваліся праз загараджальныя ланцугі і выйшлі за шашу Магілёў — Мінск. У гэтым баі загінула група камандзіраў брыгады «Чэкіст», карнікі страцілі параненымі і забітымі 89 чалавек. Карнікі не змаглі акружыць і знішчыць партызан. Былі праведзены расправы з цывільным насельніцтвам у вёсках Падар, Ваўкаўшчына, Задні Бор, Казёл, спалены вёскі Гоенка і Паляжаеўка, расстраляны 1051 чалавек з цывільнага насельніцтва.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лазебнікаў, В. С., Фактаровіч, А. А. Карлсбад // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 546. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.