Перайсьці да зьместу

Карляс Сальсыда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карляс Сальсыда
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 красавіка 1980(1980-04-02)[1][2][3] (45 гадоў)
Рост 176 см
Вага 75 кг
Пазыцыя скрайні абаронца, цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2006 Гвадаляхара 105 (2)
2006—2010 ПСВ Эйндговэн 121 (3)
2010—2012 Фулгэм 23 (0)
2011—2012 Тыгрэс УАНЛ 37 (1)
2012—2014 Тыгрэс УАНЛ 62 (4)
2014—2018 Гвадаляхара 117 (2)
2019 Вэракрус[d] 29 (0)
Зборныя
2004—2014 Мэксыка 124 (10)
2012 Мэксыка (да 23)[d] 9 (0)

Карляс Арнольда Сальсыда Флёрэс (па-гішпанску: Carlos Arnoldo Salcido Flores; нар. 2 красавіка 1980 году, Акатлян, Мэксыка) — былы мэксыканскі футбаліст, абаронца і гулец нацыянальнай зборнай Мэксыкі.

Карляс пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў мэксыканскім клюбе «Гвадаляхара» ў 2001 годзе. Ён дэбютаваў у чэмпіянаце Мэксыкі 22 ліпеня 2001 году. У агульнай складанасьці за 5,5 году выступаў за «Гвадаляхару» Сальсыда згуляў 105 гульняў і забіў 2 галы. Пасьля чэмпіянату сьвету 2006 году гульцом цікавіліся многія эўрапейскія клюбы.

10 ліпеня 2006 году Сальсыда падпісаў 4-гадовы кантракт з ПСВ[4]. Дэбют Карляса за ПСВ адбыўся 13 жніўня 2006 году ў матчы супраць «Аяксу». Свой першы гол за ПСВ ён забіў 18 лістапада 2006 году ў матчы супраць «Эксэльсіёру». Першы сэзон у ПСВ у Карляса прайшоў выдатна. У Эрэдывізіі Сальсыда згуляў у 33 з 34 матчаў каманды, і стаў чэмпіёнам Нідэрляндаў разам з камандай. У 2007 годзе пасьля сыходу з ПСВ Міхаэля Райзыгера Карляса ўзяў сабе нумар 3, такі ж як у нацыянальнай зборнай. Гэтак жа ён быў прызначаны віцэ-капітанам каманды[5]. 5 сьнежня 2007 году Сальсыда падоўжыў дамову з клюбам да заканчэньня сэзону 2011—2012 гадоў[6].

У жніўні 2010 году Карляс перайшоў у склад англельскага клюбу «Фулгэм» за 1,6 млн эўра[7]. Дэбют Сальсыда за «дачнікаў» адбыўся 28 верасьня 2010 году ў матчы чэмпіянату Ангельшчыны супраць «Блэкбэрн Ровэрз». У гэтым матчы Карляс зрабіў галявую перадачу на партнэра па камандзе Клінта Дэмпсі на 56-й хвіліне матчу, які зраўняў лік у матчы 1:1.

17 жніўня 2011 году было абвешчана, што Сыльсыда пяройдзе ў склад мэксыканскага клюбу «Тыгрэс УАНЛ» на правах арэнды да канца сэзону. У сувязі з рабаваньнем дому Карляса ў Лёндане, ён прасіў, каб ягоная сям’я таксама пераехала ў Мэксыку[8]. У сваім першым сэзоне ў Мэксыцы, Сальсыда дапамог «Тыгрэс УАНЛ» перамагчы свой ​​трэці чэмпіёнскі тытул, які стаў першым за апошнія больш чым трыццаць гадоў. 7 сакавіка 2012 году кіраўніцтва «Фулгэма» пацьвердзіла, што Сальсыда далучыўся да мэксыканскага клюбу на сталай аснове.

20 траўня 2014 году Карляс падпісаў дамову са сваім былым клюбам «Гвадаляхарай».

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карляс дэбютаваў у зборнай Мэксыкі ў 2004 годзе. У 2005 годзе ён згуляў на Кубку канфэдэрацыяў усе 5 матчаў зборнай Мэксыкі ў стартавым складзе. У паўфінальным матчы супраць зборнай Аргентыны ў дадатковы час ён забіў свой ​​першы гол за зборную Мэксыкі. Сальсыда быў уключаны Рыкарда Ля Вольпэ ў склад зборнай на чэмпіянат сьвету па футболе ў Нямеччыне, дзе згуляў 4 матчы. Улетку 2010 году Карляс ў складзе нацыянальнай каманды паехаў на чэмпіянат сьвету 2010 году ў Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, дзе адгуляў усе матчы без заменаў. У складзе Алімпійскай зборнай Мэксыкі, Сальсыда стаў алімпійскім чэмпіёнам Летніх гульняў у Лёндане.

ПСВ Эйндговэн:

«Тыгрэс УАНЛ»:

«Гвадаляхара»:

Мэксыка:

  1. ^ а б в Carlos Salcido // FBref (анг.)
  2. ^ а б в CARLOS ARNOLDO SALCIDO // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Carlos Salcido // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Сальсидо перешёл в ПСВ. germany06.ru
  5. ^ Timmy Simons appointed as new captain of PSV. psv.nl
  6. ^ Сальсидо продлил контракт с ПСВ. championat.ru
  7. ^ Карлос Сальсидо перешел в «Фулхэм»(недаступная спасылка). premiership.ru
  8. ^ «Fulham's Carlos Salcido joins Tigres on season-long loan». BBC

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]