Карліс Сталтэ
Выгляд
| Карліс Сталтэ | |
|---|---|
| |
| Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, настаўнік, арганіст, грамадскі дзеяч, паэт |
| Дата нараджэння | 10 жніўня 1870[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 13 студзеня 1947 (76 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
Карліс Сталтэ (ліў.: Kōrli Stalte, лат.: Kārlis Stalte, 9 жніўня 1870, Мазірбэ — 12 студзеня 1947, Фербелін, Германія) — настаўнік, царкоўны прымач, арганіст, паэт і публіцыст. Самы актыўны ліўскі пісьменнік. Быў актыўным грамадскім і культурным дзеячам.
Скончыў Рыжскую губернскую гімназію. Працаваў чыноўнікам у Рызе і ў Ліепаі і настаўнікам у Дундазе і Мазірбэ. Карліс Сталтэ быў настаўнікам ліўскай мовы ў Ліелірбэ. Быў царкоўным прымачом у Мазірбэ. У 1922 годзе заснаваў Ліўскі народны хор. У 1933—1939 гадах Карліс Сталтэ быў рэдактарам ліўскай штомесячнай газеты «Ліўлі». У 1939 годзе з жонкай пераехаў у Берлін. Памёр у 1947 годзе. Пахаваны ў Нямеччыне.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1044062924 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
