Перайсьці да зьместу

Каспэр Дольбэрг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каспэр Дольбэрг
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 кастрычніка 1997(1997-10-06)[1][2] (27 гадоў)
Рост 186 см
Вага 82 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Аякс
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015 Сылькеборг 3 (0)
2015—2019 Аякс 78 (33)
2019—2023 Ніцца 74 (23)
2022 Сэвільля 4 (0)
2023 Гофэнгайм 13 (1)
2023—2025 Андэрлехт 73 (34)
2025—4 Аякс 0 (0)
Зборныя
2013—2014 Данія (да 17)[d] 8 (5)
2015 Данія (да 19)[d] 8 (2)
2016 Данія (да 21)[d] 1 (1)
2016—4 Данія 55 (12)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
31 жніўня 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 чэрвеня 2025.

Ка́спэр До́льбэрг (па-дацку: Kasper Dolberg; нар. 6 кастрычніка 1997 году) — дацкі футбаліст, нападнік нідэрляндзкага клюбу «Аякс» і нацыянальнай зборнай Даніі.

Пачынаў кар’еру ў клюбу «Сылькебарг», дзе задэбютаваў 17 траўня 2015 году ў матчы супраць «Брэнбю».

На трэнаваньні «Аякса».

5 студзеня 2015 году «Аякс» абвесьціў, што ўлетку 17-гадовы Дольбэрг пяройдзе ў клюб, падпісаўшы трохгадовы кантракт зь лета 2015 году па лета 2018 году[3]. Гулец быў заўважаны дацкім скаўтам Ёнам Стээнам Ольсэнам, тым самым скаўтам, які некалі выявіў таленты такіх гульцоў, як то Златан Ібрагімавіч, Віктар Фішэр і Крыстыян Эрыксэн[4]. 13 траўня 2016 году Дольбэрг пагадзіўся падоўжыць кантракт да 2021 году[5]. 7 жніўня 2016 году дацкі футбаліст дэбютаваў у Эрэдывізіі ў матчы супраць «Спарты». Праз тыдзень ён зьявіўся ў першай адзінаццатцы ў матчы супраць «Роды», у якіх адзначыўся двума галамі. У кастрычніку ён правёў свой першы гол у матчы супраць «Фэеноорду», а празь месяц зрабіў хет-трык у матчы супраць НЭК[6].

У жніўні 2019 году Дольбэрг далучыўся да францускай «Ніццы» зь Лігі 1 за 20,5 мільёны эўра[7]. У свой першы сэзон на новым месцы нападнік улучыў 11 галоў у брамы супернікаў, дзякуючы чаму быў названы заўзятарамі найлепшым футбалістам клюбу. Далей футбаліст не даваў рады, таму два гады запар правёў у арэндзе ў «Сэвільлі» і «Гофэнгайму». У ліпені 2023 году прыяднаўся да бэльгійскага «Андэрлехту», дзе зноў займеў неблагія галявыя паказьнікі.

У лістападзе 2016 года Дольбэрг атрымаў свой першы выклік у зборную Даніі на матчы супраць зборных Казахстану і Чэхіі[8]. 11 лістапада 2016 году гулец дэбютаваў у нацыянальнай зборнай, зьявіўшыся на замену ў другім тайме ў пераможным матчы зборнай Даніі супраць зборнай Казахстану, які скончыўся зь лікам 4:1[9].

«Аякс»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]